krupki.by

ru RU be BE en EN

В Крупках прошло очередное заседание комиссии по содействию занятости



В Крупках прошло очередное заседание комиссии по содействию занятости

Автор / Экономика / Четверг, 18 октября 2018 16:12 / Просмотров: 1417

Падабраць вакансію, дапамагчы аформіць групу інваліднасці, адправіць на лячэнне ад алкагольнай залежнасці... Камісія па садзейнічанні занятасці, якая дзейнічае ў раёне з красавіка бягучага года і якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Часнок, спрабуе ахапіць куды больш задач, чым працаўладкаванне. Камісія збіраецца чатыры разы ў месяц. Два пасяджэнні праходзяць у горадзе і два – на вёсцы. Практыка апраўданая: тры чвэрці тых, хто звяртаецца, жывуць у сельскай мясцовасці. Пра пасяджэнні камісіі даюцца аб’явы ў раённай газеце і ў сацыяльных сетках.

У склад камісіі ўваходзяць спецыялісты службы занятасці, упраўлення па адукацыі, раённага аддзела ўнутраных спраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цэнтральнай раённай бальніцы, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, юрысты. На апошнім пасяджэнні, якое адбылося на мінулым тыдні ў райвыканкаме, прысутнічаў і карэспандэнт раённай газеты. На гэты раз на пасяджэнне запрашалася 17 чалавек, якім патрабуецца работа. Прыйшло 11 чалавек.

Перад членамі камісіі – непрацуючы жыхар г.п. Бобр Віталь. Апошняе месца работы – воінская часць 29253, з якой ён звольніўся месяц таму. «З’явяцца грошы, тады прайду медыцынскую камісію і буду ўладкоўвацца на агракамбінат «Дзяржынскі». Віталю параілі не цягнуць час, а прайсці медкамісію за кошт сектара па занятасці і як мага хутчэй уладкавацца.

Апошняе месца работы наступнага беспрацоўнага – ТАА «Амкадор-Можа». Аднак у сваёй працоўнай дзейнасці яму перашкодзіла чарка. Таму і быў звольнены. «Планую ўладкавацца на пілараму», – так запэўніваў ён. У сваю чаргу члены камісіі будуць трымаць на кантролі пытанне працаўладкавання хлопца.

Не змагла сябе знайсці ў прафесіі і Юлія. Адразу працавала ў цэнтральнай раённай бальніцы, але была звольнена. Пайшла на пілараму, аднак папрацавала толькі адзін дзень – цяжка. Камісія прапанавала ёй работу, папярэдне дамовіўшыся з кіраўніцтвам арганізацыі. Будзем меркаваць, што яна працаўладкуецца.

Практычна не было прэтэнзій да Аркадзя, які ў свой час працаваў сацыяльным работнікам, а затым, пакуль быў сезон, збіраў ягады і здаваў нарыхтоўшчыкам. Але ж працаваць усё роўна трэба. Таму камісіяй і быў вызначаны тэрмін: уладкавацца на работу не пазней, чым праз два тыдні.

Пакуль што свой законны адпачынак выкарыстоўвае Юрый. Але ў яго ёсць планы на работу, якія ў далейшым ён абмеркаваў з намеснікам начальніка ўпраўлення – загадчыкам сектара па занятасці Тамарай Карань.

Пастаянна дзеючай камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва праведзена 17 пасяджэнняў, з іх 7 у выязной форме: у Крупскім, Бобрскім, Халопеніцкім, Хацюхоўскім (двойчы), Ухвальскім, і Акцябрскім сельсаветах. На пасяджэнні запрашаліся 266 чалавек, у тым ліку са звольненых у бягучым годзе – 96 чалавек. За садзейнічаннем у працаўладкаванні ў камісію звярнуліся 108 чалавек, з іх 77 атрымалі накіраванні (37 чалавек працаўладкаваны, 7 – адмовіліся ад усіх прапаноў камісіі, 19-ці аказана кансультацыйная дапамога, 5 чалавек накіраваны ў службу занятасці).

Старшыня камісіі час ад часу званіў кіраўнікам тых або іншых арганізацый, каб знайсці працоўныя месцы для Алены, Ганны, Максіма, Уладзіміра, Ігара. Як адзначыла Тамара Карань, адзін з беспрацоўных, жонка якога інвалід І групы, аформлены па догляду за ёй. Наогул, любому беспрацоўнаму можна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дзе прапануюць вакансіі або магчымасць прайсці перанавучанне.

– Нагадаю, што, згодна з Дэкрэтам № 1, з першага студзеня працаздольныя непрацуючыя грамадзяне будуць цалкам аплачваць субсідаваныя дзяржавай камунальныя паслугі. Калі ёсць жаданне, работу можна знайсці заўсёды,  – зазначыла Тамара Карань. – У нашу службу часта звяртаюцца з такімі просьбамі. Але здараецца і так, што дапаможаш, а праз некаторы час з-за паводзін нядбайнага работніка сорамна кіраўнікам у вочы глядзець. Хачу звярнуцца да незанятых грамадзян: прыходзьце са спісам неабходных дакументаў, і мы абавязкова падбяром варыянт працаўладкавання.

І сапраўды, камісія спрабуе знайсці работу для кожнага. Аднак падыход тут адзін: адновіш стасункі з алкаголем – ёсць магчымасць з’ехаць у лячэбна-працоўны прафілакторый, калі не – ёсць усе шанцы выбрацца з багны.

– Работа з асацыяльнымі элементамі ў раёне арганізавана на належным узроўні, – упэўнены Ігар Часнок. – Цесная сувязь існуе паміж прадстаўнікамі гарадскіх і сельскіх пунктаў аховы грамадскага правапарадку, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Аднак, як бы мы не імкнуліся працаўладкаваць, ёсць яшчэ і такія, што не звяртаюцца да наймальнікаў, з якімі ўжо была папярэдняя дамоўленасць. Гэта, у сваёй большасці, асобы, якія маюць судзімасць і вядуць амаральны лад жыцця. Нізкая матывацыя да працы дадзенай катэгорыі і з’яўляецца галоўнай праблемай у рэалізацыі Дэкрэта № 1. Тым не менш работа не спыняецца. Такая катэгорыя людзей знаходзіцца на пастаянным кантролі ў работнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў, цэнтральнай раённай бальніцы. Важна памятаць, што ўсё залежыць ад чалавека. У нас няма самамэты змагацца з такімі людзьмі, мы змагаемся за тое, каб дапамагчы ім знайсці работу і змяніць жыццё да лепшага.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.