krupki.by

ru RU be BE en EN

Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Валянціна Каліноўская адзначыла юбілей



Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Валянціна Каліноўская адзначыла юбілей

Автор / Экономика / Понедельник, 14 января 2019 14:48 / Просмотров: 2139

 

Валянціна Козел, Валянціна Арсенцьеўна Каліноўская, Сяргей ГурВалянціна Арсенцьеўна Каліноўская, у дзявоцтве Макарэвіч, і яе муж Сямён Іванавіч нарадзіліся ў Красноўцы, разам раслі, вучыліся, а затым... і пажаніліся. Скажу з упэўненасцю, што любоў да родных мясцін, замілаванасць імі, чуллівасць вельмі і вельмі ўласцівы Валянціне Арсенцьеўне. З душэўным хваляваннем і радасцю яна любуецца дарагім для яе куточкам. І гэтыя пачуцці, відаць, самае святое, што ёсць у чалавека.

У апошнія дні снежня кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Валянціна Арсенцьеўна адзначала слаўны юбілей.

– Я не саромлюся сваіх пражытых гадоў, – гаварыла яна. – З аднаго боку, 80 – гэта шмат, а з другога – кожны з іх дарагі. Усё жыццё пражыла і прапрацавала ў Красноўцы. Упэўнена, што зямля трымалася і трымаецца на шчырых і працавітых людзях. І мне, як брыгадзіру комплекснай брыгады саўгаса «Бобр», пашанцавала менавіта на такіх. Я бясконца магу называць імёны тых, з кім мне давялося працаваць.

З віншаваннямі ў госці да юбіляра прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Козел і старшыня Бобрскага сельвыканкама Сяргей Гур. З нагоды слаўнай даты яны ўручылі падарункі, адзначалі мудрасць і вельмі багаты вопыт, актыўную жыццёвую пазіцыю, прыклад высокай маральнасці, жадалі, каб і надалей у яе сэрцы захаваліся вера ў лепшае, каб радавалі дзеці і ўнукі, каб Валянціна Арсенцьеўна яшчэ доўга-доўга любавалася блакітнымі валошкамі і сінімі званочкамі, услухоўвалася ў шэпт каласоў і песню жаўрука, а яе душу напаўняў водар радзімы.            

Мілая сэрцу старонка! На ёй пражыта столькі гадоў! І якіх! Прозвішча Валянціны Арсенцьеўна Каліноўскай у свой час грымела на ўвесь раён. І не толькі. Чвэрць стагоддзя яна была брыгадзірам комплекснай брыгады саўгаса «Бобр». За атрыманую ўраджайнасць бульбы (звыш 300 цэнтнераў з гектара) была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. А ўжо Ганаровых грамат, Падзячных пісьмаў, знакаў «Ударнік пяцігодкі» – не злічыць.

– Яшчэ раз падкрэслю, што ўсё маё свядомае жыццё праходзіла ў вёсцы Красноўка, – зазначыла Валянціна Арсенцьеўна. – Я пакідала яе толькі на адзін год, калі з 26 верасня 1959 года па 26 верасня 1960-га вучылася на курсах па падрыхтоўцы бухгалтарскага калгаснага ўліку Барысаўскай рахункаводча-бухгалтарскай школы. І адразу ж была залічана ўліковым работнікам 4-га аддзялення калгаса «Бобр». А ўжо далей, як кажуць, пайшло-паехала. Дзесьці больш чым праз дзясятак гадоў была пераведзена брыгадзірам комплекснай брыгады № 5 саўгаса «Бобр», затым саўгас зноў рэарганізоўваўся ў калгас, і ўжо ў 1992 годзе я была прызначана на пасаду брыгадзіра комплекснай брыгады «Красноўка». За гэты час завочна закончыла Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. А працаваць, як вядома, даводзілася з раніцы і да ночы. І адметна, што ніхто не скардзіўся.

І тут Валянціна Арсенцьеўна не стрымалася, а пачала проста сыпаць прозвішчамі сваіх самых шчырых працаўнікоў. Гэта ардэнаносцы Аркадзь Шынкароў, Яўген Бараболя, Васіль Пятрушын, Мікалай Фралоў... Пашанцавала ёй і на многіх іншых працаўнікоў. У вёсцы Навесы, якая ўваходзіла ў комплексную брыгаду, паляводамі шчыравалі Надзея Шынкарова і Ніна Лукашэвіч. Колькі спраў перароблена за гады брыгадзірства Валянціны Каліноўскай толькі на палетках гаспадаркі, не пералічыш! А яшчэ былі і жывёлаводы. Брыгада ж комплексная. І варта адзначыць, што ў саўгасе «Бобр» яна была ў перадавіках, бо брыгадзір заўсёды верыла ў людзей: калі ім даручыш справу, якасць яе выканання можна не правяраць, усё будзе зроблена сумленна.

Можна сказаць з упэўненасцю: ні за адзін пражыты год Валянціне Арсенцьеўне не сорамна. І ніводзін з іх не выкінеш. Ні хвіліны спакою не ведала наша Валянціна Арсенцьеўна, ніколі не магла ўсядзець на месцы. І ў гэтым я мела магчымасць пераканацца больш за дзясятак гадоў таму, калі ўпершыню трапіла ў Красноўку. Зайсці адразу вырашыла ў першы дом. Але, на жаль, яго гаспадара тут не аказалася. Суседзі сказалі, што Арсенцьеўна, а гэта быў яе дом, пайшла ў лес за чарніцамі. І ўсё ж тады напрыканцы майго візіту ў вёску давялося не толькі сустрэцца і пагутарыць з Валянцінай Арсенцьеўнай, але і зрабіць яе фотаздымак.

А ўжо затым былі нашы сустрэчы з нагоды Дня пажылых людзей, які ладзіла кіраўніцтва ААТ «Кляновічы», а таксама правядзення святаў вёскі Красноўка ў 2015, 2016, 2017, 2018 гадах. І заўсёды на імправізаваную сцэну запрашалася Валянціна Арсенцьеўна. Ёй уручаліся Падзякі, Ганаровыя граматы, каштоўныя падарункі, у яе адрас гучалі словы прызнання за шчырую працу, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сельсавета.

Дарэчы, Валянціна Каліноўская ў свой час неаднойчы выбіралася дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў, і толькі летась здала паўнамоцтвы старасты вёскі. На гэту пасаду яе выбіралі як карэнную жыхарку, якая ведае пра ўсіх, хто тут калісьці жыў і працаваў.

Шчырая і сардэчная, простая і добразычлівая, спагадлівая і жыццярадасная. Гэта пра Валянціну Арсенцьеўну. Падчас сустрэчы 28 снежня яна не прамінула нагадаць, што тыдзень таму споўнілася 56 гадоў з дня яе вяселля. Рассказала, што хаця жылі маладыя людзі непадалёк адзін ад аднаго, але за нявестай ехалі на запрэжаных у сані конях па вялікім снезе. Сёння не нарадуецца Валянціна Арсенцьеўна сынам Сяргеем, які жыве ў Рэчыцы, і дачкой Аняй – жыхаркай Еўпаторыі, да якой раней ездзіла ў госці кожны год. Дзеці і ўнукі заўсёды імкнуцца наведаць маці і бабулю.

Вось такая яна, Валянціна Арсенцьеўна, якая з пражытымі гадамі не растраціла сваёй душэўнай прыгажосці, мудрасці і святла.

Автор

admin

admin

Актуально

16 мая пройдет телефонная консультация о содействии занятости населения

В четверг, 16 мая, с 9.00 до 10.00 телефонную информационно-разъяснительную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет председатель Крупского районного Совета Депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-74-66.

17 мая в д. Прошика прием граждан проведет начальник айонного отдела Следственного комитета

В пятницу, 17 мая, с 11.00 до 13.00 в здании Октябрьского сельского исполнительного комитета по адресу: ул. Центральная, д. 9, д. Прошика Крупского района прием граждан проведет начальник Крупского районного отдела Следственного комитета Рес­публики Беларусь подполковник юстиции Андрей КАРАЧУН. Предварительная запись по телефону 8(017)96 2-70-33.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.