krupki.by

ru RU be BE en EN

У ААТ «Старасельскае» нарыхтавана больш за 1 500 тон сенажу



У ААТ «Старасельскае» нарыхтавана больш за 1 500 тон сенажу

Автор / Экономика / Среда, 05 июня 2019 16:01 / Просмотров: 248

Мікалай ГарбачоўПэўна, памыляліся ў народзе, калі сцвярджалі, што ўвосень работ восем. Не менш іх і на пачатку лета. І ў гэтым давялося ўпэўніцца яшчэ раз, пабываўшы ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Старасельскае». І кіраўніцтва, і спецыялісты, і працаўнікі з самай раніцы да вечара клапоцяцца аб нарыхтоўцы кармоў для грамадскага пагалоўя. Па стане на ўчарашні дзень тут было скошана 468 гектараў траў і нарыхтавана 1 540 тон сенажу.

Да зялёнага жніва ў сельскагаспадарчай арганізацыі ставяцца з вялікай адказнасцю. З плошчы 1 737 гектараў тут трэба нарыхтаваць 1 400 тон сена і 8 508 тон сенажу. У гаспадарцы ёсць тэхніка і вопытныя механізатары, якія сумленна і старанна выконваюць даручаную справу.

– Нашы механізатары і вадзіцелі вельмі адказныя, – так характарызавала працаўнікоў, занятых на зялёным жніве, выконваючы абавязкі галоўнага агранома Марыя Нікалаёнак, калі мы наведалі вытворчы ўчастак «Узнацк». – Паедзеце на палеткі, абавязкова зрабіце фотаздымкі Мікалая Гарбачова і Юрыя Грышчанкі. Мікалай, напрыклад, з пачатку нарыхтоўкі ўжо скасіў 260 гектараў шматгадовых траў, а Юрый на сваім верным памочніку падабраў 1 455 тон сянажнай масы.

І вось разам з начальнікам вытворчага ўчастка Пятром Батраковым мы накіраваліся на сенакосныя палеткі, што размясціліся за Узнацкам. Па дарозе Пётр Якаўлевіч расказваў, што ля малочнатаварнага комплексу «Стараселле» ўжо закладзена адна сянажная траншэя, а ў сераду такая ж траншэя на тысячу тон сенажу будзе закрыта і ля жывёлагадоўчай фермы аграгарадка Узнацк. Вось так, гутарачы, мы незаўважна пад’ехалі да першага нашага героя.

– Працую ў гаспадарцы ўсё сваё свядомае жыццё – ужо 28 гадоў, – зазначыў Мікалай Гарбачоў. – Толькі на гэтай касілцы шчырую адзінаццаты год. Як пачынаю вясной, так і заканчваю глыбокай восенню. Даводзіцца касіць травы амаль ля ўсіх вёсак нашага таварыства і для нарыхтоўкі сена і сенажу, і падкошваць каровам. За столькі гадоў пабачыў і самыя розныя ўраджаі. Што ж зробіш, як кажуць, год на год не прыходзіцца.

Добра ведае цану такога каштоўнага корму як сянаж, стараецца не ўпускаць часу пры яго нарыхтоўцы і Юрый Грышчанка, які працуе на падборшчыку «УЭС-250 «Палессе». Пры размове Юрый гаварыў аб тым, што ўсе механізатары дружныя, калі трэба, прыходзяць на дапамогу адзін аднаму, тут жа, на поле, ім падвозяць абеды, у гонар лідараў узнімаецца Флаг працоўнай славы.

Варта адзначыць, што ў гаспадарцы імкнуцца забяспечыць неабходныя ўмовы для працы. Кожную раніцу ў дыспетчарскай на спецыяльным стэндзе механізатары могуць убачыць вынікі свайго папярэдняга працоўнага дня, даведацца, колькі ўбрана зялёнай масы і колькі зароблена. І можна выказаць упэўненасць, што, узяўшы з першых дзён нарыхтоўкі кармоў належныя тэмпы, працаўнікі ААТ «Старасельскае» справяцца з пастаўленымі задачамі на перыяд касавіцы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

  • Район
  • Область

Актуально

21 августа в Крупках прием граждан проведет председатель Миноблисполкома

21 августа 2019 года в здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, каб. № 11, будет осуществлять личный прием граждан председатель Минского областного исполнительного комитета ИСАЧЕНКО Анатолий Михайлович.

Предварительная запись на прием будет проводиться 15 августа с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00 по телефону 8 (017) 500-41-31.

23 августа прием граждан и "прямую линию" проведет председатель Комитета госконтроля Минской области

В пятницу, 23 августа, в здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, каб. 11 будет осуществлять прием граждан с 12.00 до 13.00 и проводить прямую телефонную линию с 11.00 до 12.00 по телефону 2-77-47 председатель Комитета государственного контроля Минской области СТАДОЛЬНИК Валерий Францевич.

Предварительная запись на прием будет проводиться 19 августа с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 16.00 по телефону 2-77-47.

Please publish modules in offcanvas position.