krupki.by

ru RU be BE en EN

Дэлегацыя Крупшчыны прадставіла свой раён на абласных «Дажынках» у Смалявічах (фота)



Дэлегацыя Крупшчыны прадставіла свой раён на абласных «Дажынках» у Смалявічах (фота)

Автор / Экономика / Вторник, 10 октября 2017 15:33 / Просмотров: 2559

Да свята рыхтаваліся грунтоўна і старанна, каб як мага лепш прэзентаваць нашых працаўнікоў і непаўторны каларыт роднага краю. Аграфестываль сабраў лепшых аграрыяў Міншчыны і шматлікіх гасцей, таму трэба было зрабіць так, каб стаць сапраўды заўважнымі ў шматтысячнай рознакаляровай святочнай імпрэзе.

Арыгінальныя творчыя ідэі і іх практычнае ўвасабленне ў афармленні давалі ўсе падставы меркаваць, што наша дэлегацыя будзе выглядаць адметна і пазнавальна. Менавіта так усё і адбылося.

НА СВЯТА ехалі з добрым настроем. У Смалявічах нас віталі як дарагіх гасцей – добрай песняй і духмяным караваем новага ўраджаю. Да асноўных мерапрыемстваў быў яшчэ час, таму мы накіраваліся, каб паглядзець на шматлікія творчыя пляцоўкі і даведацца, што паказваюць на свяце крупчане.

Вуліцы, што ідуць ад цэнтральнай плошчы, былі падобныя на рознакаляровыя жывыя промні. Усе яны запоўнены людзьмі, там гандлявалі самымі разнастайнымі таварамі, ладзілі ўсемагчымыя прэзентацыі і дэгустацыі. У Горадзе майстроў шматлікія ўмельцы прадставілі свае рукатворныя шэдэўры – проста здзіўляешся, на што здольныя талент і натхненне! Ля імправізаванага павільёна, дзе была экспазіцыя нашага Дома рамёстваў, было заўсёды людна. Фота і відэакамеры, мабільныя тэлефоны – мала хто глядзеў проста так, усе імкнуліся занатаваць для сябе прыгажосць знакамітых на абласных фестывалях лялек, а таксама іншыя самабытныя вырабы з саломкі. Дырэктар Дома рамёстваў Вольга Алексіевіч расказвала пра арыгінальныя саламяныя скульптуры, а з самымі зацікаўленымі нават дзялілася невялікімі сакрэтамі тэхналогій.

А вось самыя смелыя рашаліся сесці за кросны – майстар-клас ад нашай знакамітай майстрыхі Яніны Мікульчык быў вельмі запатрабаваны. 

Разнастайныя вырабы прапанавалі і прадстаўнікі Крупскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва. Госці не толькі цікавіліся і набывалі шкатулкі, пано і іншыя цікавыя рэчы, але і кансультаваліся па пэўных пытаннях з нашымі спецыялістамі. А гэта значыць, што людзі за зусім кароткі час змаглі пранікнуцца даверам да нашых спецыялістаў. 

СВЕЖЫЯ, духмяныя і такія прыгожыя караваі добра разыходзіліся з павільёна ААТ «Туршоўка». Ды і як было абысці пах свежага хлеба! Зразумела, што на святочным кірмашы ён быў у самым вялікім асартыменце. Але, здаецца, што наш – найсмачнейшы. Дадавалі настрою артысты вакальнай групы «Чарадзейка». Многія затрымліваліся ля стылізаванага балота, дзе былі сапраўдны мох, торф, сімпатычная лялечная жабка і спелыя, бліскучыя, смачныя ўхвальскія журавіны.

Адшукалі мы і пляцоўку «Каравайная», дзе былі выстаўлены караваі з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Каб прагаласаваць за тыя, што да спадобы, трэба было нанізаць абаранак на спецыяльны штыр, што быў устаноўлены ля кожнага. Зразумела, мы прагаласавалі за свой і яшчэ за некалькі таксама прыгожых і арыгінальных.

А АДНОЙ з фестывальных вуліц падбадзёрылі нашых дзяўчатак з тэатра моды Крупскага ЦДТ разам з іх кіраўніком Аксанай Коваль. Яны чакалі свайго часу, каб выступіць увечары на маладзёжнай пляцоўцы. 

Хацелася пабачыць як мага больш усяго, але трэба было спяшацца далучыцца да сваёй калоны, якая брала ўдзел у святочным шэсці «А ў нас сёння Дажыначкі». Як ужо распавядалася раней, крупчане ўвасобілі арыгінальныя дызайнерскія і творчыя ідэі. На пачатку калоны хлопцы ў прыгожых нацыянальных строях неслі вялікае саламянае сонца, на якім было напісана «Крупскі раён». Затым са снапамі і караваямі крочылі прыгожыя дзяўчаты, а з песнямі і танцамі ішлі артысты – народны ансамбль народнай песні «Жывіца», вакальная група «Сялявіца», народны ансамбль народнай песні «Крупчанка». Дэлегацыю аграрыяў – кіраўнікоў гаспадарак, лепшых працаўнікоў – узначальвала кіраўніцтва раёна. Урачыстае шэсце напоўніла сабой цэлую вуліцу – ішлі больш за тысячу чалавек. Па абодвух баках людзі віталі герояў аграрнага фестывалю, а ля цэнтральнай трыбуны вядучыя расказвалі пра дасягненні кожнага раёна.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы распачалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання. Было заўважна, як з асаблівым пачуццём прымаў з рук кіраўнікоў лепшых гаспадарак святочны дажыначны каравай старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. 

Ён адрасаваў усім найлепшыя віншаванні і пажаданні. І сапраўды, Міншчыне ёсць чым ганарыцца. Сталічны рэгіён на працягу апошняга дзесяцігоддзя трывала ўтрымлівае рэпутацыю галоўнай жытніцы краіны. Сёлета ў першапачаткова апрыходаванай вазе (без уліку кукурузы) намалочана 1,9 млн тон збожжавых і зернебабовых. Тое, як ідзе ўборка кукурузы, дае падставы меркаваць, што агульны намалот перабольшыць 2 млн тон.

БЯССПРЭЧНЫМ лідарам на жніве стаў Дзяржынскі раён, ён і выйшаў пераможцам сёленяга спаборніцтва. Другое месца прысуджана Барысаўскаму, трэцяе – Маладзечанскаму раёнам. 

Лідарам па ўраджайнасці стаў Нясвіжскі раён (65,1 ц/га). Самая высокая ўраджайнасць не толькі на Міншчыне, але і ў краіне, як і ў мінулым годзе, зафіксавана ў ААТ «Гастэлаўскае» Мінскага раёна. Абсалютны рэкорд сёлетняга жніва сярод камбайнераў належыць Міхаілу Саладуху з агракамбіната «Ждановічы», на рахунку якога 5 тыс. 816 тон збожжа.

– За кошт строгага захавання тэхналагічнай дысцыпліны, зніжэння энергазатрат і расходных матэрыялаў на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі працаўнікі аграпрамысловага комплексу вобласці ўваходзяць у тройку лідараў у рэспубліцы практычна па ўсіх асноўных паказчыках, – асоба падкрэсліў кіраўнік сталічнага рэгіёна Анатоль Ісачанка. – Сёлетняе жніво праходзіла ў няпростых умовах. Заслуга ў выкананні пастаўленых задач перш за ўсё належыць працаўнікам сяла, а таксама ўсім арганізацыям і структурам, што былі задзейнічаны падчас кампаніі.

КУЛЬМІНАЦЫЯЙ стала цырымонія ўзнагароджвання. Адзін за другім на сцэну ўзнімаліся лепшыя хлебаробы, працоўныя дынастыі, людзі, чые рукі сапраўды пахнуць хлебам.

Падарункам для ўсіх стаў святочны канцэрт.

Але не ўсе інтрыгі яшчэ былі раскрытыя. Напрыканцы стала вядома сталіца абласных Дажынак-2018. Гэта горад Мядзел. Кіраўніку раёна быў уручаны сімвалічны фестывальны пераходны сноп.

Аграфестываль Міншчыны доўжыўся аж да самай ночы і завяршыўся вячэрнім канцэртам і святочным феерверкам.

 

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

28 мая пройдет "приём граждан" по вопросам социального обслуживания и поддержке населения

28 мая с 9.00 до 11.00 по телефону 8017 500-47-59 состоится "приём граждан" по вопросам социального обслуживания и социальной поддержке населения. Прием проведет заместитель председателя комитета по труду, занятости и социальной защите Минского облисполкома Цупа Надежда Анатольевна.

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

В Крупском районе работают горячие линии по доставке продуктов и лекарств для пожилых людей

Крупский ТЦСОН соощает, что в связи с необходимостью минимизации посещения мест массового скопления людей и соблюдения мер профилактики граждане, нуждающиеся в доставке продуктов питания, товаров первой необходимости и лекарств, могут обратиться за содействием в организации такой доставки по телефону «горячей линии» 8(01796) 57-3-94.

Также БРСМ продолжает работу горячих телефонных линий для информационной помощи пожилым людям. По желанию пожилых людей активисты союза молодежи помогут им через интернет заказать товары первой необходимости. Молодежная горячая линия работает ежедневно с понедельника по субботу включительно с 9.00 до 18.00. Телефон горячей линии РК ОО «БРСМ» 5-63-31.

Please publish modules in offcanvas position.