krupki.by

ru RU be BE en EN

Участак для галасавання № 37 павінен прыняць 847 выбаршчыкаў з 12-ці населеных пунктаў



Участак для галасавання № 37 павінен прыняць 847 выбаршчыкаў з 12-ці населеных пунктаў

Автор / Главные новости / Среда, 06 ноября 2019 10:59 / Просмотров: 1004

Марыю ЦЭХАВУЮ (справа) са спісам выбаршчыкаў знаёмяць сакратар участковай выбарчай камісіі Ірына ЛАДОЎСКАЯ і старшыня камісіі Таццяна РАБЧЫНСКАЯДзверы ўчастка для галасавання № 37, які размяшчаецца ў будынку Крупскага сельскага выканаўчага камітэта, расчыніліся 2 лістапада ў 17 гадзін. Менавіта з гэтага дня ўстаноўлена дзяжурства членаў камісіі і кожны з выбаршчыкаў можа наведаць участак. І, дарэчы, чарговага наведвальніка нам і давялося пабачыць у першыя лістападаўскія дні.

Аб тым, што 17 лістапада пройдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, паведамляе плакат, змешчаны на самім будынку сельвыканкама. Побач – інфармацыйныя матэрыялы аб прэтэндэнтах на месца ў парламенце. У памяшканні для галасавання на стэндзе «Куток выбаршчыка» змешчана ўся неабходная інфармацыя, якая датычыць выбараў. Тут можна азнаёміцца са спісам членаў участковай выбарчай камісіі, графікам яе работы, планам арганізацыйных мерапрыемстваў.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Таццяна Рабчынская расказала, што ў склад камісіі ўваходзіць 11 чалавек:

– Па аднаму прадстаўніку ад раённых арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і сем чалавек вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы. Зазначу, што ўсе яны вопытныя, адказныя, кампетэнтныя. Мой намеснік – Наталля Шыла, а сакратар – Ірына Ладоўская. Камісія вельмі ўважліва папрацавала над удакладненнем спісаў, таму, упэўнена, ніякіх накладак не павінна быць.

Далей Таццяна Рабчынская паведаміла, што ў галасаванні павінны прыняць удзел 847 выбаршчыкаў з 12-ці населеных пунктаў. Шасцёра будуць галасаваць упершыню. Гэта – Аляксей Даўгалёў, Мікалай Кішыла, Яна Цітавец, Леанід Пардонаў, Таццяна Барауля і Вадзім Рабаў.

Да нашай размовы далучылася сакратар участковай выбарчай камісіі Ірына Ладоўская:

– Ёсць у нас трафарэты, з дапамогай якіх людзі, якія дрэнна бачаць, змогуць прагаласаваць самастойна. Наогул, для галасавання ўсё гатова: урны, сталы, сейфы, кабіны, указальнікі, як прайсці ў залу для галасавання. Зарэгістраваны і назіральнікі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. За імі таксама замацаваны стол з адпаведнай шыльдай.

Па ўсім бачна, што члены ўчастковай выбарчай камісіі гатовы даць выбаршчыкам кансультацыю і вычарпальны адказ на любое пытанне. А яшчэ падчас правядзення выбараў плануюць стварыць урачыстую атмасферу, якая адпавядала б гэтай важнай палітычнай падзеі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.