krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане ўшанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў Афганістане (фота)



Крупчане ўшанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў Афганістане (фота)

Автор / Главные новости / Пятница, 14 февраля 2020 14:34 / Просмотров: 3085

Нагадаем, што 29 чэрвеня 2007 года ў г. Крупкі з нізкім паклонам ад аднасяльчан і землякоў устаноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам. З той пары ён стаў сімвалічным месцам. Вось і на гэты раз, каб аддаць даніну глыбокай павагі ўсім нашым суайчыннікам, учора а 12-й гадзіне там адбыўся мітынг.

Удзел у ім узялі воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі.

У сваім выступленні старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Козел адзначыў:

– Прайшоў 31 год, як апошнія падраздзяленні савецкіх войск вярнуліся дамоў. У гэты дзень ад радасці і болю адначасова сціскаецца сэрца. Многія нашы землякі, якія яшчэ не пазналі жыццё, пайшлі са зброяй у руках выконваць абавязак салдата. Вайна ў Афганістане закранула і сем’і крупчан. Памяць аб тых, хто загінуў, увайшла ў душы і сэрцы землякоў, застыла ў гранітных помніках, надпісах «Загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку...», у сціплых зорачках на сельскіх могілках. Людзі, якія ваявалі ў Афганістане, дастойныя высокага звання герояў. Іх выбраў час. І праз 31 год пасля той вайны не сцерліся з памяці імёны і подзвігі яе ўдзельнікаў, іх смеласць, уменне жыць для іншых, а калі патрабуецца, то і аддаць сваё жыццё.

Далей Анатолій Козел назваў прозвішчы крупчан, якія не вярнуліся дадому. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.

Старшыня райвыканкама звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў:

– Вы дастойна прынялі эстафету ў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у мірнай і ратнай працы дэманструеце адданасць дабру і справядлівасці, прынцыповую жыццёвую пазіцыю, з’яўляецеся надзейнымі памочнікамі ў вырашэнні розных сацыяльных пытанняў. За гэта вам вялікі дзякуй і нізкі паклон.

Прагучала шмат шчырых слоў  аб тым, што ў далёкім Афганістане савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць, добразычлівасць. У цяжкіх умовах баявога жыцця, удалечыні ад дома, пастаянна падвяргаючыся смяротнай небяспецы, яны захавалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку.

За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і важкі асабісты ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі Ганаровую грамату Крупскага райвыканкама атрымаў актывіст раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Юрый Даржыеў.

Перад прысутнымі выступіў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Сяргей Рабчынскі, які гаварыў аб тым, што 131 наш зямляк адслужыў у Афганістане, сямёра з іх не вярнуліся з той крывавай вайны. Многіх не стала ўжо ў мірны час. Сяргей Рабчынскі пажадаў, каб нікому не давялося выпрабаваць тое, што выпала на іх юнацтва. Кранальныя словы былі сказаны ветэранам вайны ў Афганістане Юрыем Даржыевым. Ён адзначыў, што кожны час нараджае сваіх герояў, што ў хлопцаў у тыя гады не згаслі вернасць абавязку і традыцыям старэйшых пакаленняў. І што сёння кожны робіць усё магчымае, каб страшныя старонкі вайны засталіся ў мінулым.

Ад імя моладзі пранікнёныя словы сказаў выкладчык фізічнай культуры раённай гімназіі Аляксандр Кнацько. Ён зазначыў, што без мінулага няма сённяшняга і не можа быць будучага. Пакуль мы памятаем – мы жывём.

За актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ўвекавечванні памяці загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў медалём «За заслугі» ўзнагароджаны Благачынны цэркваў Крупскай акругі, пратаіерэй Мікалай Гмір. Знак «Удзельнік афганскай вайны» ўручаны Уладзіміру Благачыннаму, Мікалаю Багачову, Уладзіміру Кручынскаму, Юрыю Сучкову, Дзмітрыю Ігнатовічу, Васілю Леановічу і Сяргею Еўдакімчыку.

Мікалай Гмір сказаў словы Божага благаславення і правёў малебен. Прысутныя ўсклалі кветкі да помніка воінам, чые жыцці абарваліся ў «гарачых кропках».

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 ноября "прямую линию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 1 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

30 октября консультацию по вопросам занятости населения проведет председатель районного Совета депутатов

В четверг, 30 октября, с 9.00 до 10.00 телефонную информационно-разъяснительную консультацию по вопросам Декрета Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-74-66

29 октября встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 29 октября, в 15.00 в аг. Докудово, возле магазина, встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома КОМАРОВА Юлия Николаевна.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.