krupki.by

ru RU be BE en EN

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Крупках правялі гульню-падарожжа пра Беларусь



У Міжнародны дзень роднай мовы ў Крупках правялі гульню-падарожжа пра Беларусь

Автор / Главные новости / Пятница, 28 февраля 2020 15:06 / Просмотров: 1964

У Міжнародны дзень роднай мовы падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі здзейснілі 8 каманд трох школ горада. Напачатку пасля прагляду відэафільма прадстаўнікі васьмі каманд, якія сабраліся ў Цэнтры дзіцячай творчасці, высвятлялі, чаму наша краіна мае такую цудоўную назву – Беларусь.

Называліся самыя розныя меркаванні: сярод беларусаў шмат людзей са светлымі валасамі; нашы продкі аддавалі перавагу беламу адзенню; белыя буслы, якіх дагэтуль нямала ў Беларусі, сталі яе сімвалам...

І вось кожная каманда атрымлівае маршрутныя лісты, на якіх змешчаны назвы тых аб’ектаў нашага горада, якія яны павінны наведаць. А гэта пяць станцый: «Старонкі гісторыі маёй малой радзімы» (Крупскі гісторыка-края­знаўчы музей), «Беларускі вянок» (СШ № 1 г. Крупкі), «Крыніца духоўнасці» (ЦДТ), «Бібліятэчны прыпынак» (раённая бібліятэка) і «Перакладны» (гарадскі парк).

Раённую гімназію прадстаўлялі тры каманды: «Нашчадкі», «Сузор’е надзей», «Беларусы»; СШ № 3 столькі ж – «Полымя», «Папараць-кветка» і «Крупчане»; СШ № 1 дзве – «Натхненне» і «Адрэналін».

Каманды павінны былі наведаць усе станцыі. На пляцоўцы ў музеі пасля размінкі прапаноўвалася пяць заданняў: трэба было напісаць прозвішчы выдатных асоб Крупшчыны; адказаць на пытанне, якая рака дала назву нашаму мястэчку, і назваць прозвішча аўтара гімна Крупшчыны; па фотаздымках назваць помнікі горада; разгадаць шараду «Пралеска» і адга­даць, што знаходзіцца ў скрынцы.

Столькі ж заданняў трэба было выканаць і падчас наведвання прыпынку «Бібліятэка». Гэта слоўнікавая гульня – зрабіць пераклад з рускай мовы на беларускую; уста­віць слова ў прыказку; назваць сапраўднае прозвішча Янкі Купалы; скласці з разрозненых слоў прыказку і прачытаць скорагаворку. Пасля праведзенага бліц-­апытання «Любімае слова на роднай мове» ля кніжнай выставы рабілася агульнае фота ­ўдзельнікаў і супрацоўнікаў бібліятэкі.

У Цэнтры дзіцячай творчасці камандам-удзельнікам прапаноўвалася гульня-лабірынт  «Крыніца духоўнасці». Тут высвятлялася веданне народнага календара і побытавых прыкмет, звязаных з каляндарнымі датамі. Для гульні было пастаўлена кола ў выглядзе сонца, падзеленае на 12 сектараў (3 сінія – зімовыя святы, 3 зялёныя – веснавыя, 3 чырвоныя – летнія і 3 жоўтыя – восеньскія). І каманды павінны былі назваць святы, якія адпавядалі кожнай пары года.

Вялікую цікавасць выклікаў прыпынак «Перакладны», які праходзіў у гарадскім парку. Гледзячы на каляровы малюнак, трэба было назваць прадмет альбо асобу на рускай мове і зрабіць пераклад на беларускую.

Шмат новага пазналі школьнікі, наведаўшы станцыю «Беларускі вянок», якая размяшчалася ў СШ № 1. Пасля заданняў яны называлі прозвішчы мастацкага кіраўніка ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна, аўтара паланэза «Развітанне з радзімай» Міхаіла Агінскага, удзельніка конкурсу песні «Еўрабачанне-2006» Дзмітрыя Калдуна і інш.

І вось гульня закончана, і кампетэнтнае журы называе яе пераможцаў. Дыплом ІІІ ступені заваявала каманда «Полымя» СШ № 3 горада, Дыплом ІІ ступені – ­каманда «Нашчадкі» Крупскай раённай гімназіі і Дыплом І ступені – каманда «Натхненне» СШ № 1 горада.

 

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.