krupki.by

ru RU be BE en EN

Старшыня Крупскага райвыканкама ў перадсвяточныя дні пабываў у гасцях у Надзеі Якаўлеўны Барауля



Старшыня Крупскага райвыканкама ў перадсвяточныя дні пабываў у гасцях у Надзеі Якаўлеўны Барауля

Автор / Главные новости / Четверг, 02 июля 2020 14:11 / Просмотров: 337
Старшыня райвыканкама Анатолій Станіслававіч КОЗЕЛ і Надзея Якаўлеўна БАРАУЛЯ знаёмяцца з кнігай «Беларусь помнит. Минщина гордится», дзе зме­шчаны фотаздымкі і ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Крупшчыны
Старшыня райвыканкама Анатолій Станіслававіч КОЗЕЛ і Надзея Якаўлеўна БАРАУЛЯ знаёмяцца з кнігай «Беларусь помнит. Минщина гордится», дзе зме­шчаны фотаздымкі і ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Крупшчыны

3 ліпеня... Чырвоным колерам упісана гэта дата ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. І сёлета мы ўрачыста адзначаем 76-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сардэчнымі словамі віншаванняў і пажаданняў старшыня Крупскага райвыканкама Анатолій Козел вітаў удзель­ніка вайны з пасёлка Лянок Надзею Якаўлеўну Барауля, уручыў ёй кветкі, падарункі і кнігу «Беларусь помнит. Минщина гордится». Падчас размовы яна нагадала:

– Калі пачалося гэта ліхалецце, я жыла са сваёй сям’ёй у вёсцы Слоўч Выдрыцкага сельсавета. На жаль, гэтага населенага пункта няма ўжо на карце раёна. Мне было 17 гадоў. У хуткім часе Слоўч была акупіравана немцамі. У 1943 годзе пачаліся набор моладзі і адпраўка яе на прымусовыя работы ў Германію. Калі тата даведаўся аб гэтым, то вырашыў мяне схаваць. Папярэдне ж расказаў у вёсцы аб тым, што я пайшла да партызан. Ён зрабіў у сенавале «нару», дзе я і сядзела. Кожную раніцу пад выглядам таго, што ідзе ў хлеў за сенам для жывёлы, тата прыносіў мне паесці.

Так працягвалася дзесьці з месяц, пакуль бацька Надзеі не звязаўся з партызанамі. І дзяўчыну пераправілі ў атрад. І цяпер яна не можа забыць, з якой цяжкасцю пераадолела гэты нялёгкі шлях усяго толькі ў пяць кіламетраў – даваў аб сабе ведаць цэлы месяц без руху. Першы тыдзень, знаходзячыся ў атрадзе, Надзея зноў вучылася хадзіць. А затым пачаліся заданні, дзяўчына была мясцовай, ведала, як кажуць, усе хады і выхады.

Часта пад выглядам вяскоўцаў хадзілі ў далёкія і блізкія вёскі, даведваліся аб часе адпраўкі нямецкіх абозаў з прадуктамі, эшалонаў з жывой сілай. Атрымаўшы звесткі аб руху немцаў, партызаны наладжвалі засады: узрывалі чыгунку, забівалі нямецкіх захопнікаў, забіралі прадукты і зброю.

– Пасля таго, як я пайшла ў партызанскі атрад, тату арыштавалі і павезлі ў канцлагер у Барысаў. Там яго па-зверску закатавалі, – працягвала ўспамінаць Надзея Якаўлеўна. – Калі ў 1944 годзе войскі Чырвонай Арміі вызвалілі нашу краіну, я была мабілізавана на фронт. Дзень Перамогі сустрэла ў Германіі. Спыніліся ў лясочку ля горада і чуем крыкі: «Перамога! Перамога!» І плакалі ад радасці, і цалаваліся з тымі, хто стаяў побач. А дні праз два грузімся ў вагоны і едзем, не ведаючы куды. Аказваецца, у Манголію. І я праязджала каля станцыі Крупкі… Вайна для мяне закончылася ў 1947 годзе ў Кітаі. Дамоў з вайны не вярнуліся два маіх браты. Памяць аб іх і маім бацьку засталася ў сэрцы навечна.

І напрыканцы Надзея Якаўлеўна пажадала ўсім толькі мірнага блакітнага неба, заўсёды яркага сонейка, радасці, спакою, аптымізму.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

24 октября состоится "прямая линия" с управляющим делами Крупского райисполкома

Прямая телефонная линия с управляющим делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВОЙ Валентиной Васильевной пройдет в субботу, 24 октября, с 9.00 до 12.00 по телефону 2-77-47.

24 октября состоится "прямая линия" заместителя председателя Минского облисполкома

В субботу, 24 октября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Минского облисполкома КРУЧАНОВ Александр Владимирович.
Телефон 8(017) 500-41-60.

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.