krupki.by

ru RU be BE en EN

На Крупшчыне адзначаюць Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкі захопнікаў (фота)



На Крупшчыне адзначаюць Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкі захопнікаў (фота)

Автор / Главные новости / Пятница, 03 июля 2020 12:17 / Просмотров: 3944

Цырымонія ўскладання кветак да помнікаў воінскай славы, урачысты мітынг і культурная праграма – усё было напоўнена пачуццём любові да роднага краю, вялікай павагі да подзвігу дзядоў і прадзедаў, якія заваявалі для нас радасць мірнага жыцця.

Гасцінна расчыніў свае дзверы ўтульны музейны дворык. Традыцыйна ўрачысты мітынг праходзіць на тэрыторыя гісторыка-краязнаўчага музея, там, дзе захоўваецца гісторыя, дзе знітоўваюцца мінулае і цяперашняе. Распачаўся ён радкамі знакамітага верша Уладзіміра Карызны “Люблю цябе, Белая Русь”. Сапраўды, у гэтым невялікім па памеры паэтычным творы закладзены глыбокі сэнс, што самымі найлепшымі пачуццямі адгукаецца ў сэрцы кожнага беларуса.

– Не голас, а сэрца гаворыць гэтыя словы – з любоўю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай. Тут – наша гiсторыя. Тут – наша напеўная родная мова. Тут – нашы каранi. Тут – жывём мы! – і з гэтымі словамі, сказанымі вядучымі, нельга не пагадзіцца.

 

Урачысты настрой, зададзены напачатку пранікнёным вершам, панаваў напрацягу ўсяго мітынга ў гонар галоўнага дзяржаўнага свята нашай краіны. Шмат узнёслых слоў было сказана пра Беларусь, пра тое, якая яна прыгожая, ветлая і гасцінная, пра тое, што ў аснове беларускай дзяржаўнасці знаходзяцца такія фундаментальныя каштоўнасці, як мірнае і бяспечнае жыццё, згода, незалежнасць і стабільнасць, пра тое, як мы клапоцімся, каб Беларусь квітнела.

– Сёння самы важны дзень -- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, -- адзначыў у сваім выступленні старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Козел. – Дзень, які стаў кропкай адліку новай гісторыі краіны – мірнай і стваральнай. Які праз гады пад чыстым небам нязменна вяртае нас у адзін з самых цяжкіх і гераічных перыядаў у жыцці беларускага народа. Амаль восем дзясяткаў гадоў таму на тэрыторыі Беларусі разгарэўся ачаг самай жорсткай у гісторыі чалавецтва вайны. Тут, на нашай зямлі, фашысцкія захопнікі, прайшоўшы паў-Еўропы, упершыню сутыкнуліся з самым лютым супраціўленнем і панеслі найбуйнейшыя страты. Мы ніколі не забудзем, якой цаной дасталася нам гэтая Перамога. Прашу ўшанаваць памяць загінулых герояў хвілінай маўчання!

У поўнай цішыні не гучалі словы, але адчуваўся стук сэраў, падкрэслены гукам метранома, адлічваўшым секунды. У сэрцах былі боль і памяць аб людзях, што аддалі свае жыцці, каб жылі мы...

– Кожны год нашай гісторыі – гэта лёс роднай краіны, а значыць наш агульны з вамі лёс, -- працягваў Анатолій Козел. -- Гэта лёс нашых продкаў, якія абаранялі і адраджалі Беларусь, здзяйснялі яе дасягненні і перадавалі іх у спадчыну сваім дзецям. Мы імкнемся вырасціць годнае маладое пакаленне, якое ўсведамляе, што іх Радзіма тут. Менавіта на роднай зямлі можна і трэба раскрываць свае таленты і рэалізоўваць самыя смелыя ідэі і задумы, вучыцца, працаваць і будаваць планы на заўтрашні дзень. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, міру і дабра, новых поспехаў і добрых спраў. Са святам! З Днём Незалежнасці!

Сёння ўнукі тых, хто вызваліў родную зямлю, упэўнена глядзяць у будучае, сваёй адданай працай, вучобай і творчымі дасягненнямі ўслаўляючы Радзіму. Адметнай падзеяй мітынга стала ўшанаванне моладзі. За актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і творчыя дасягненні ўзнагароду атрымала навучэнка Крупскай дзіцячай школы мастацтваў Віялета Галкіна. За прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю і асабісты ўлад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна – фельчар даўрачэбнага кабінета паліклінікі Крупскай ЦРБ Марыя Мілюхова і галоўны эканаміст ААТ “МайскаеАгра” Марыя Белая.

Узнёсыя словы прагучалі ад моладзі і ад старэйшага пакалення.

– Мы, маладое пакаленне, шануем родную краіну, якую людім і якой ганарымся, – сказала ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Аляксандра Мінская. – Гэтае свята – даніна памяці воінам Вялікай Айчыннай, тым, хто аднаўляў краіну пасля вайны. Гэта ўдзячнасць тым, хто працуе дзеля яе дабрабыту зараз. Мы ўсе нясём адказнасць за будучае нашай дзяржавы. Гэта ў нашых сілах.

– Дзень незалежнасці яднае шмат пакаленняў і такія важныя паняцці, як свабода і незалежнасць, адзначыў старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Кушнер. – За гістарычна кароткі тэрмін краіна зрабіла імклівы рывок у сваім развіцці і сёння займае годнае месца ў сусветнай супольнасці. Беларусь упэўнена ідзе па шляху стварэння і развіцця на карысць свайго народа.

Узнёслы настрой мітынга перанёсся ў гарадскі парк. Там разгарнулі сваю дзейнасць разнастайныя экспазіцыі. Сустракала гасцей на ўваходзе выстава творчых работ выхаванцаў Крупскай дзіцячай школы мастацтваў “Зямля бацькоў – зямля святая”. Як адзначыла педагог Галіна Пахомава, юныя мастакі працавалі з вялікім натхненнем, самі абдумвалі сюжэты, раіліся. Дзеці намалявалі сюжэты мірнага жыця, ваенннага ліхалецця і нават партрэты сваіх продкаў, якія змагаліся з ворагам.

 

 

Госці падоўгу затрымліваліся ля фотавыставы Кайярыны Кузняцовай “Шчаслівыя дзеці – шчаслівая Беларусь”, с цікавасцю спыняліся ля персанальнай выставы выпускніцы гарадской СШ №1 Анастасіі Шалак, любаваліся строямі з калекцыі педагога дадатковай адукацыі Аксаны Коваль “Кветка-душа”, захапляліся саламянымі вырабамі адмысловых майстроў клуба “Таленты Крупшчыны” раённага Дома рамёстваў, а ў музейным дворыку можна было пазнаёміцца з тэматычнай выставай кніг Крупскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

А на сцэнічнай пляцоўцы парка яркімі фарбамі таленту радаваў гасцей святочны канцэрт “Квітней, Радзіма, пад блакітым небам”. Для яго былі падабраныя найлепшыя музычныя творы пра Беларусь, пра маладосць і каханне.

У парку працавалі гандлёвыя кропкі і дзіцячыя атракцыёны.

Фота Александра БУДЗЬКО.

 

 

 

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.