krupki.by

ru RU be BE en EN

На Крупшчыне адзначылі “Зажынкі” (фота)



На Крупшчыне адзначылі “Зажынкі” (фота)

Автор / Главные новости / Пятница, 24 июля 2020 17:10 / Просмотров: 4123

Спрадвечнае свята не страціла свайго значэння і сёння, бо ўсе мы – ад зямлі-карміцелькі.

Прысутныя шчыра віталі гасцей свята – старшыню Крупскага райвыканкама Анатоля Козела, генеральнага дырэктара ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Лук’янава, кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак і прадпрыемстваў раёна.

Са словамі прывітання да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня райвыканкама Анатоль Козел:

– Сёння на Крупшчыне свята першага снапа. Хлебаробы пачынаюць уборку новага ўраджаю, які з’яўляецца вынікам шматдзённай працы вяскоўцаў. Таму сённяшняе свята – гэта курс на багаты ўраджай і на тое, што “Дажынкі” ў нас будуць добрыя і нам будзе чым ганарыцца.

Кіраўнік раёна адзначыў, што камбайнеры павінны прыкласці максімум намаганняў, каб у аптымальныя тэрміны ўбраць хлеб на плошчы каля 20 тысяч гектараў, выканаць дзяржзаказ, сфарміраваць насенны фонд, стварыць кармавую базу. А для гэтага ў стане баявой гатоўнасці знаходзяцца 63 камбайны.

Анатоль Козел пажадаў усім моцнага здароўя, высокіх намалотаў, новых працоўных перамог, аптымізму, дабрабыту ў сем’ях, міру, дабра і добрага надвор’я.

– Пройдзе некалькі тыдняў, і ў кожным доме на сталах нашых землякоў будзе хлеб з новага ўраджаю, -- сказаў напрыканцы старшыня райвыканкама. – А пакуль усё толькі пачынаецца. У добры шлях!

Як сімвал дастатку і дабрабыту, Анатолю Козелу ўручаецца каравай з ураджаю мінулага года.

Удзельнікаў свята раённых “Зажынак” павіншаваў генеральны дырэктар ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” Уладзімір Лук’янаў. Адзначым, што на Крупшчыне працуе і развіваецца вытворчая пляцоўка “Дворышча” агракамбіната “Дзяржынскі”. Сёлета працаўнікі пляцоўкі ўпершыню удзельнічаюць у “Зажынках”, бо пачалі актыўна развіваць земляробства. Уладзімір Лук’янаў запэўніў, што з кожным годам іх унёсак у каравай Крупшчыны будзе ўсё больш важкім. Ад шчодрай Крупскай зямлі госцю таксама быў уручаны каравай. Памятны падарунак ААТ “Крупскі райаграсэрвіс” – гаспадарцы, якая гасцінна прымае раённыя “Зажынкі” і дае пачатак жніву-2020 – уручаны ад райкама прафсаюзаў работнікаў АПК. Пераможцам конкурсу на лепшы зажыначны сноп у гэтым годзе стаў калектыў ААТ “Старасельскае” і атрымаў прыз ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

 

З малітвай і благаславеннем да хлебаробаў звярнуўся пратаіерэй Мікалай Гмір, які асвяціў хлебную ніву, тэхніку і тых, хто будзе працаваць на ёй у саму гарачую пару сельскагаспадарчага года.

Жнейкі зажынаюць першы сноп, які ўручаецца старшыні райвыканкама, камбайнеры атрымліваюць падарункі і накіроўваюцца да сваіх камбайнаў.

Сімвалічна, што першы камбайн вывеў у поле старшыня райвыканкама Анатоль Козел. Разам з ім у кабіне – адзін з лепшых працаўнікоў раёна – механізатар ААТ “Старасельскае” Валерый Антаневіч. Пачатак вялікаму хлебу пакладены.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.