krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках адбылася акцыя «Я люблю Беларусь»



У Крупках адбылася акцыя «Я люблю Беларусь»

Автор / Главные новости / Четверг, 20 августа 2020 20:07 / Просмотров: 7475

Пачалася яна песняй «Беларусь», пранікнёнай, эмацыянальнай, якая распавядае пра беларускі народ як моцны і адзіны. Мерапрыемства  прайшло ў фармаце адкрытага мікрафону, дзе кожны мог выказаць сваю думку.

– Сэрцам дакрануцца да Радзімы… Ці гэта не вялікае шчасце? Жыць на зямлі, дзе ты нарадзіўся, вырас, дзе прайшло тваё дзяцінства, дзе сустрэў першае каханне. Я вельмі люблю нашу Беларусь! Самы вялікі скарб, які маем мы, беларусы, – гэта мір. Нашы прадзеды, дзяды, бацькі адстаялі незалежнасць нашай беларускай зямлі. А сёння ўжо мы нясем адказнасць за нашу з вамі будучыню, за будучыню нашых дзяцей, за будучыню Беларусі. Мір і адзінства Беларусі пад пагрозай. Тое, што сёння адбываецца на вуліцах нашых гарадоў вядзе да падзелу беларусаў на чужых і сваіх. Усё больш людзей разумее, што важна знайсці кампраміс і зберагчы краіну ад катастрофы. Несумненна – толькі разам мы зможам зрабіць усё, каб незалежная Беларусь назаўсёды заставалася нашым надзейным і ўтульным домам, – выказаў сваё меркаванне Уладзімір Рогаў.

Гучалі вершы беларускіх класікаў.

Шануй душу сваю, народзе,

І ўласнай памяці не траць,

Каб у нязведанай дарозе

Ахвярай хуткасці не стаць! – напісаў Ніл Гілевіч шмат гадоў таму, але словы гэтыя актуальнасці не страцілі і сёння.

Жадаючых выказацца было шмат. Педагогі, медыкі, спартсмены, афіцэры… А таксама тыя людзі, якія цяпер жывуць у Крупках, а некалькі дзесяцігоддзяў таму прыехалі ў наш раён з Малдовы, Украіны… Яны з трапятаннем у голасе, а некаторыя і са слязьмі, узгадвалі боль, гора, нястачы, што былі на іх радзіме, калі туды прыйшлі разлад і войны. І выказвалі агульую думку, што ўсім нам патрэбны толькі мір і згода.

Да акцыі крупчан далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Лаўрыненка. Ён адзначыў, што галоўнае – гэта бяспека, незалежнасць нашай краіны, а навязванне пэўных думак, учынкаў, сімвалаў недапушчальна.  

– Крупкі невялікі горад, але ўтульны і спакойны, – падкрэсліў старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел. – Тут жывуць людзі розных прафесій, рознай веры, розных нацыянальнасцяў. Але ўсіх нас аб'ядноўвае адно – мы любім сваю Радзіму, мы цэнім мір і паважаем адзін аднаго. Так, у нас у кожнага ёсць сваё меркаванне, свае погляды, свая пазіцыя. Але сёння на кону самае галоўнае, тое, чым да гэтага часу магла ганарыцца наша краіна – мір і дабрабыт на роднай зямлі. Давайце паглядзім адзін аднаму ў вочы, зразумеем адзін аднаго і будзем жыць мірна і ў згодзе. Ад нас з вамі залежыць, што будзе заўтра. Прыйшоў час называць рэчы сваімі імёнамі – хопіць жартаваць з тымі, хто хоча разбурыць дасягненні цэлай эпохі! Мы мірныя людзі, мы супраць любога гвалту, мы за адкрыты дыялог, мы за адзіную Беларусь!

Напрыканцы акцыі яе ўдзельнікі ўсе разам выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

 

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

16 января "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

Прямая телефонная линия с председателем Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛОМ Анатолием Станиславовичем пройдет в суб­бо­ту, 16 января, с 9.00 до 12.00 по телефону 2-77-47.

16 января "прямую линию" проведет управляющий делами Миноблисполкома

В субботу, 16 января, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами Минского облисполкома ГУРИНОВИЧ Владимир Александрович. Телефон 8 (017) 500-41-60.

16 января общественная приемная работает с 10.00 до 13.00

В Крупках работает общественная приемная по сбору предложений по актуальным вопросам развития страны и региона по адресу: г. Крупки, ул. Интернациональная, 1 (Крупская районная библиотека им. Я. Купалы). 16 января прием проведут: Бомберова Елена Эрнстовна, председатель Крупской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин», Хвесько Наталья Михайловна, юрист филиала «Автомобильный парк № 16».

Предложения по актуальным вопросам развития страны и региона также можно направить на адрес электронной почты – info@krupki.gov.by.

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.