krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы споўнілася 90 гадоў



Крупскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы споўнілася 90 гадоў

Автор / Главные новости / Вторник, 03 ноября 2020 15:10 / Просмотров: 2208

Гэтую салідную дату яе супрацоўнікі адзначылі эксклюзіўнай выставай «Кнігі з аўтографам».

Святлана МУДРАЦОВА, загадчык аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання, Ванда ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу, Наталля КУПРЫЯНАВА, дырэктар Крупскай раённай бібліятэкі, Наталля МАКАРЭВІЧ, загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду, Святлана КАЛЯДА, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці – усё жыццё з кнігай
Святлана МУДРАЦОВА, загадчык аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання, Ванда ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу, Наталля КУПРЫЯНАВА, дырэктар Крупскай раённай бібліятэкі, Наталля МАКАРЭВІЧ, загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду, Святлана КАЛЯДА, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці – усё жыццё з кнігай

– Наша бібліятэка заўсёды цесна супрацоўнічала з беларускімі літаратарамі, – адзначае яе дырэктар Наталля Купрыянава. – У бібліятэку прыязджала шмат вядомых беларускіх творцаў, якія ла­дзілі літаратурныя вечарыны, дарылі нам свае выданні, зразумела, з аўтографамі. Вядома, самымі частымі гасцямі былі пісьменнікі-землякі. І вось зараз мы зрабілі экспазіцыю такіх падарункаў, каб успомніць самім і расказаць нашым наведвальнікам. Канечне, такіх выданняў у фондах шмат, але мы вырашылі адабраць найбольш даўнія.

Такім чынам, даведваемся, што ў 1964 годзе бібліятэку наведаў Янка Брыль і прынёс у дар сваю аповесць «У Забалоцці днее» з аўтографам: «Чытачам Крупскай раённай бібліятэкі на добры ўспамін». Дарэчы, за гэты твор у свой час аўтар атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР.

У тым жа годзе адбылася сустрэча з Максімам Танкам, на памяць застаўся зборнік вершаў «На камні, жалезе і золаце» з падобным подпісам:  «На добры ўспамін Крупскай бібліятэцы».

У 1968 годзе крупчане віталі Васіля Макарэвіча, які падарыў свой чарговы зборнік вершаў «Вогненная камета». «Крупскай раённай бібліятэцы і яе чытачам ад земляка, які заўсёды помніць, што ён з Крупшчыны, ад усяго шчырага сэрца», – сведчыць надпіс.

Васіль Зуёнак, Станіслаў Шушкевіч, Казімір Камейша, Адам Русак, Міхась Калачынскі,  Артур Вольскі, Іван Цітавец… Пералік сапраўдных постацей беларускай літаратуры, што прыязджалі ў Крупкі, можна доўжыць і доўжыць. Сапраўды, вельмі каштоўная і цікавая экспазіцыя.

Наступны юбілейны стэнд – выстава фатаграфій.

– Якая сведчыць, якія маладыя мы былі, – з усмешкай гаворыць Наталля Купрыянава.

Там паказаны будні бібліятэкараў, разнастайныя семінары, святы і г.д.

Яшчэ на адным стэндзе бачым узнагароды розных узроўняў, якіх удастоена наша бібліятэка. А таксама вельмі цікавы дакумент – Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР ад 28 верасня 1965 года, якой ёй прысвоена імя Янкі Купалы. Акурат 55 гадоў таму. Так што, цяперашняй восенню ў бібліятэкі – двайны юбілей.

Да месца будзе зазна­чыць, што экспазіцыя, пра якую мы расказалі, стала працягам тэматычных выстаў, шэраг якіх распачалася ў верасні паказам рэдкіх выданняў.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

24 сентября пройдет прием граждан и "прямая линия" с гендиректором ОАО «Миноблавтотранс»

В среду, 24 сентября, с 11.00 до 12.00 в филиале «Авто­мобильный парк № 16» ОАО «Миноблавтотранс» по адресу: г. Крупки, ул. Ленина, 48, пройдет выездной прием граждан по личным вопросам и прямая телефонная линия по телефону: 8-01796 2-36-35 с генеральным директором открытого акционерного общества «Миноблавтотранс» МАЦУКОВЫМ Сергеем Владимировичем. Предварительная запись на прием по телефону: 8-01796 2-36-35.

23 сентября "прямую линию" по вопросам насилия проведет специалист Крупского ТЦСОН

Во вторник, 23 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию по вопросам насилия проведет специалист по социальной работе Крупского ТЦСОН Людмила Васильевна Пилипчук. Телефон 8-01796 9-00-50.

24 сентября пройдет "прямая линия" о семейном капитале

24 сентября с 10-00 до 11-00 пройдет прямая телефонная линия с главным специалистом сектора материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома Юлией Мусохрановой. Тема: "О назначении и досрочном распоряжении средствами семейного капитала".
Телефон 2-62-83.

20 сентября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 20 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ГАНЧАР Анатолий Владимирович.Телефон 2-77-47.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.