krupki.by

ru RU be BE en EN

У Халопеніцкай сярэдняй школе адбылася імпрэза, прысвечаная творчай спадчыне Адама Багдановіча (фота)



У Халопеніцкай сярэдняй школе адбылася імпрэза, прысвечаная творчай спадчыне Адама Багдановіча (фота)

Автор / Главные новости / Вторник, 12 апреля 2022 13:29 / Просмотров: 2273

Бо менавіта халопеніцкая зямля ўзгадавала вядомага вучонага, этнографа, педагога, мемуарыста, бацьку класіка беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча.

Мясцовая школа носіць імя Максіма Багдановіча. А сучасныя вучні займаюцца даследчай дзейнасцю творчай спадчыны знакамітага земляка. Нядаўна мы адзначалі 160-годдзе з дня нараджэння Адама Багдановіча.  У Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева рэалізуецца культурны праект «Арт-Крупкі». Усё гэта стала падставай для правядзення літаратурнай гасцёўні, прысвечанай жыццю і творчасці Адама Багдановіча. Удзел прымалі навуковыя супрацоўнікі Крупскай мастацкай галерэі,  літаратурнага музея Максіма Багдановіча, што ў Мінску, беларуская мастачка Аксана Аракчэева. Гасцей віталі педагогі і навучэнцы Халопеніцкай школы.

Напачатку – мітынг ля помніка Адаму Багдановічу ў скверы з ускладаннем кветак. Навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі Хрысціна Жукава прыгадала жыццёвыя і творчыя вехі ўраджэнца Халопеніч.

Гасцінна сустракалі ўдзе­льнікаў імпрэзы ў школе. Дзяўчаты і хлопчыкі ў народным адзенні песнямі віталі гасцей, дорачы кожнаму сувеніры. Цёплая сустрэча працягнулася ў краязнаўчым музеі. Увазе гледачоў былі прапанаваны сцэны тэатралізаванага абрада нараджэння халопеніцкага песняра. У калысцы – немаўля, з самага нараджэння яго ахутваюць песні, казкі, легенды, вершы, што сімвалізуюць наканаванасць лёсу.

Вучні школы пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Наталлі Кулагінай займаюцца даследваннем творчасці Адама Багдановіча. Разам з дзесяцікласнікам Аляксеем Осіпавым яны знайшлі 10 казак Адама Рыгоравіча, зрабілі пераклад на сучасную беларускую мову, раскрылі іх змест, вызначылі сродкі мастацкай выразнасці і паэтычныя прыёмы, якія адлюстроўваюць мясцовы каларыт, самабытнасць і багацце роднай мовы. Вынікам плённай дзейнасці стала даследчая праца «Жывая мова казак Адама Багдановіча», якую Аляксей прэзентаваў у час імпрэзы.

Віртуальнае падарожжа ўдзельнікі здзейснілі падчас  відэаэкскурсіі «Халопеніцкія таямніцы». У адказ госці прапанавалі паглядзець відэаролік аб дзейнасці літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

– Экспанаты ў выставачных залах – гэта толькі паверхня той грунтоўнай працы, якой займаюцца супрацоўнікі музея, – кажа  загадчык філіяла музея Міхаіл Бараноўскі. – Акрамя дасканалага вывучэння архіўных дакументаў, запісаў, фотаздымкаў і іншых матэрыялаў, у музеі ла­дзяцца конкурсы, ­квэст-гульні для школьнікаў, экскурсіі, літаратурныя гасцёўні, вечары-ўспаміны.

– У музей Максіма Багдановіча я прыйшла працаваць больш за дваццаць гадоў таму, – расказвае вядучы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела музея Ірына Мышкавец. – Добра памятаю, як мае калегі з замілаваннем успаміналі, як за два гады да майго прыходу яны ­здзейснілі падарожжа ў Халопенічы. Іх аповяды былі напоўнены захапленнем ад ветлівасці і гасціннасці жыхароў гэтай зямлі. Шчыра кажучы, я пабывала ў розных мясцінах, звязаных з імем Максіма Багдановіча, у тым ліку ў Яраслаўлі і Ніжнім Ноўгарадзе. А вось у Халопенічах – упершыню, чаму вельмі рада. Мы праводзім навукова-даследчую дзейнасць, што цяжка рабіць чыста тэарэтычна. Пасля наведвання Халопеніч мне будзе крыху прасцей рухацца ў гэтым накірунку.

Ірына Вітальеўна пазнаё­міла прысутных з радавод­ным дрэвам Максіма Багдановіча. У свет таямнічых твораў запрасіла загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Валянціна Кароткіна. Вучні мелі магчымасць прыняць удзел у віктарыне і атрымаць падарункі за правільныя адказы. Валянціна Сяргееўна па­дзякавала Наталлі Кулагінай за каштоўны ўклад у працэс захавання гістарычнай спадчыны сярод падрастаючага пакалення. У дар школьнаму краязнаўчаму музею – кнігі.

Імпрэза пакінула прыемныя ўражанні. Удзельнікі адзначылі цеплыню, шчырасць, гасціннасць землякоў слаўнага сына зямлі беларускай. А таксама запрасілі наведаць музей Максіма Багдановіча. Госці прайшліся па вуліцах Халопеніч, дзе калісьці рабіў першыя крокі маленькі Адолік і куды заўсёды любіў вяртацца дарослы Адам.

– Мяне перапаўняюць станоўчыя эмоцыі, – дзеліцца Міхаіл Бараноўскі. –  Прыемна, што школьнікаў цікавіць асоба знакамітага земляка, захоўваецца гістарычная спадчына, роднае слова пранікнёна гучыць з вуснаў маладых. Хай мінаюць гады і стагоддзі, але неўміруча і нязгасна гараць зоркі на небе Адама і Максіма Багдановічаў.

Іна ГАРА.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.