krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане в числе лучших финансово грамотных школьников Беларуси



У Крупскім цэнтры дзіцячай творчасці актыўна рыхтуюцца да навагодніх імпрэз

Автор / Главные новости / Среда, 23 ноября 2022 15:30 / Просмотров: 260

Хутка пройдзе час, і ў кожны дом завітаюць самыя прыгожыя, казачныя, таямнічыя і вясёлыя святы – Новы год і Каляды. 

У творчых майстэрнях Цэнтра ўжо адчуваецца атмасфера цёплай і добрай казкі. Цуды тут робяць сваімі рукамі. Чаго тут  толькі няма!  Навагоднія сувеніры і кампазіцыі, казачныя персанажы і цацкі – усё гэта стварылі дзеці на выставу-конкурс «Калядная зорка».

Навучэнцы аб’яднанняў па інта­рэсах у прадчуванні цудаў і казкі – надыходзіць час зімовых прыгод. На фота – Арына ШВЕД і Ганна ЛЕМЕХ.

– Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка», – распавядае дырэктар Цэнтра Вераніка Сяліцкая. – На конкурс былі прадстаўлены 87 творчых работ з 11-ці ўстаноў адукацыі і адной установы дадатковай адукацыі па наступных намінацыях: «Навагодняя ялінка», «Ёлачная цацка», «Сувенір-падарунак», «Беларуская зіма», «Зімовыя святы Беларусі», «Зімовы спорт», «Арт-аб’ект», «Навагодні персанаж» і «Навагодні касцюм». Удзельнікі прадставілі на конкурс работы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Трэба адзначыць, што ўдзельнікі праявілі творчы падыход як пры стварэнні экспанатаў, так і ў назвах да іх. Журы ацэньвала работы па такіх крытэрыях: захаванне беларускіх народных рамёстваў, выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій, кампазіцыйнае і каляровае рашэнне, спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучаснай культуры, творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі, узровень выканаўчага майстэрства. Пераможцы і прызёры ўзнагаро­джаны Дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Дваццаць лепшых работ прадстаўлены на абласны этап. Дарэчы, 1-е месца атрымала работа «Насустрач Калядам» у намінацыі «Сувенір-падарунак» навучэнкі філіяла Цэнтра ў Халопенічах Яраславы Ганчаровай (педагог дадатковай адукацыі Марына Патапчык). Работа прыме ўдзел у заключным, рэспубліканскім, этапе. Чакаем вынікі другога і трэцяга месцаў.

З задавальненнем дзеці наведваюць Цэнтр дзіцячай творчасці, дзе можна раскрыць свой талент, правесці цікава час і зрабіць падарунак сваім блізкім.

– У гэтым навучальным годзе я стала наведваць аб’яднанне па інтарэсах «Дэкаратыўны дызайн», – дзеліцца Арына Швед. – Навучылася рабіць мяккія цацкі. У маім «заапарку» ўжо ёсць кот, заяц, сабака. Хутка надыдзе Новы год. Таму мы працуем над стварэннем святочных упрыгожванняў. Самы чароўны час – гэта падрыхтоўка да свята.

– На навагоднія святы ўсе атрымліваюць падарункі, – кажа Ганна Лемех. – Таму я рыхтую сваім сястрычкам Насце і Леры сувеніры сваімі рукамі. Гэтаму нас вучаць у Цэнтры дзіцячай творчасці. Адчуванне казкі хутка надыдзе, калі вакол пачнуць гарэць рознакаляровыя агеньчыкі.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

1 февраля пройдет "горячая линия" с начальником отдела статистики района

В среду, 1 февраля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвое­временной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 5-54-86

31 января встречу с коллективом на автозаправочной станции № 58 проведет председатель райисполкома

Во вторник, 31 января, в 12.00 встречу с коллективом на автозаправочной станции № 58 РУП «Белоруснефть – Минскоблнефтепродукт» г. Крупки, 57-й км автодороги Р19 Толочин-Крупки проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович.

2 февраля в управлении по работе с плательщиками по Крупскому району ИМНС пройдет день открытых дверей

2 февраля в управлении по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, каб. 44 для физических лиц проводится день открытых дверей по вопросам применения налога на профессиональный доход и использования мобильного приложения «Налог на профессиональный доход».

Организована "горячая линия" по ценовому регулированию

В связи с вступлением в силу постановления Совета Министров Республики Беларусь от 6 октября 2022 № 669 «О временных мерах по стабилизации цен» организована работа «горячей телефонной линии» по аккумулированию вопросов, связанных с ценовым регулированием, насыщением товарами внутреннего потребительского рынка. Обращаться по телефонам: 2-77-50 – отдел экономики Крупского районного исполнительного комитета; 2-76-75 – Крупский районный Совет депутатов.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.