krupki.by

ru RU be BE en EN

На Крупшчыне годна праводзілі зіму і святочна сустракалі вясну (фота)



На Крупшчыне годна праводзілі зіму і святочна сустракалі вясну (фота)

Автор / Главные новости / Понедельник, 11 марта 2024 14:25 / Просмотров: 687

Зараз ідзе масленічны тыдзень. Свята адзначаецца ў гонар заканчэння зімы і веснавога абуджэння прыроды і з’яўляецца адным з самых гуллівых і вясёлых.

Галоўны абавязак чалавека – дапамагчы прагнаць зіму, абудзіць прыроду. Менавіта такое гулянне адбылося на гарадской плошчы. Гасцей свята сустракалі духмянымі блінамі, абаранкамі, пірагамі, гарачай гарбатай. Раз-пораз разносіліся запрашэнні:

– Пачастуйцеся бліночкамі!

– Бліны на любы густ – са смятанай, з мёдам, з варэннем!

– Не праходзьце міма, пакаштуйце, калі ласка, блінцы румяныя, гарачыя!

@krupki.by #крупки #крупкибай #беларусь #крупскийрайон #масленица #krupki #krupkiby #belarus ♬ оригинальный звук - krupki.by

Госці свята з задавальненнем каштавалі сімвал Масленіцы. Дзяцей вабіў лялечны тэатр «Батлейка», яны гушкаліся на арэлях. Мужчыны спаборнічалі ў баях падушкамі, гіравым спорце. Пасярод плошчы быў умацаваны драўляны слуп. На самым версе – мяшочкі з прызамі. А слуп гладзенькі – паспрабуй яшчэ залезці! Але не перавяліся асілкі на крупскай зямлі. Сярод іх – 14-гадовы Глеб Скаруба. Яму аж два разы скарыўся масленічны слуп.

– На свята прыйшоў з мамай і сястрой, – кажа Глеб. – А тут такая забаўка – залезці на слуп і атрымаць прызы. Ужо восем гадоў я займаюся спартыўнай гімнастыкай. Вырашыў і тут паспрабаваць сябе. Усё атрымалася.

– Мае дзеці займаюцца спортам, – кажа яшчэ адзін пераможца Мікалай Камароўскі. – Трэба ж і мне марку трымаць. Сёння ўпершыню лазіў на масленічны слуп. Як бачыце, удала.

Пераможцы атрымалі падарункі – абанементы ў фізкультурна-спартыўныя комплексы і мясныя наборы.

На свяце сустрэліся дзве галоўныя гераіні – Зіма і Вясна. І трэба сказаць, надвор’е ў той дзень стаяла адпаведнае. Па-веснавому свяціла сонейка, але дзьмуў халодны пранізлівы вецер.

– Твой час адышоў, – кажуць госці Зіме. – Мы нагуляліся ў сняжкі, адзначылі ўсе зімовыя святы. Ды і холад нам надакучыў. Надышла пара саступіць месца малодшай сястры – Вясне.

@krupki.by #крупки #крупкибай #беларусь #крупскийрайон #масленица #krupki #belarus #krupkiby ♬ оригинальный звук - krupki.by

Зіма пагадзілася, шчыра развіталася з гасцямі, яе з ушанаваннямі право­дзілі. І вясёлым карагодам сустракалі вясну з яркім сонейкам,зялёнай траўкаў, птушыным шчэбетам. Суправаджалася сустрэча песнямі, танцамі, гульнямі, прыпеўкамі. Масленічны тыдзень у разгары, а значыць, святкаванне працягваецца. Наперадзе – даравальная нядзеля. Дарэчы, існуюць народныя прыкметы. «Якое надвор’е ў даравальную нядзелю, такое і на Вялік­дзень», «У даравальную нядзелю трэба рана легчы, каб заснуць да поўначы, тады раніцай заўсёды будзе лёгка прачынацца». Яшчэ ёсць час, каб самім праверыць.

Тэматычныя пляцоўкі падрыхтавалі і стваралі гасцям добры настрой прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, устаноў культуры, гандлю.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.