krupki.by

ru RU be BE en EN

Сваіх крылатых сяброў віталі вучні Худавецкай СШ падчас свята птушак



Сваіх крылатых сяброў віталі вучні Худавецкай СШ падчас свята птушак

Автор / Главные новости / Суббота, 13 апреля 2024 12:28 / Просмотров: 187

З гэтай нагоды дзеці змайстравалі шпакоўні. А дзяўчаткі ў народным адзенні запрасілі ўсіх на свята.

Сярод гасцей – прадстаўнікі Крупскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Начальнік Валерый Бялаўскі павіншаваў удзельнікаў свята, адзначыў, што з даўніх часоў птушкі прыносяць вялікую карысць, бо яны знішчаюць шкодных насякомых, дапамагаюць апыляць культурныя і дзікарослыя расліны. А колькі задавальнення прыносяць яны сваімі мілагучнымі спевамі!

Валерый Аркадзьевіч прапанаваў вучням віктарыну пра птушак. Трэба адзначыць, што дзеці паказалі высокія веды. Вучні з лёгкасцю адказвалі на пытанні, якая птушка любіць салёнае сала, якая носіць смокінг, якая хутчэй за ўсіх лётае. Добра ведаюць самую маленькую, самую вялікую і самую гаварлівую птушку, драпежных птушак і многіх іншых. Веды з урокаў біялогіі вельмі спатрэбіліся. Самы актыўны – 5-класнік Аляксандр Шукайла – атрымаў у падарунак кнігу. «Гэта наш будучы работнік лясной гаспадаркі, пра лес ведае многа», – кажа пра хлопчыка дырэктар школы Алена Макоўская.

– Мой тата працуе ў лясніцтве, – тлумачыць Саша. – З ранняга дзяцінства я чуў аповяды пра звяроў і птушак. Як толькі падрос, тата стаў браць мяне ў лес у грыбы і ягады, на рыбалку. Разам з ім я вывучаў птушак па спевах, па слядах. Я ведаю іх звычкі. Дома мы заўжды развешваем кармушкі і шпакоўні. Я люблю карміць птушак і назіраць за імі. Мінулай зімой прыляталі вераб’і, радзей – сініцы. У школе мы разам з настаўнікам працоўнага навучання змайстравалі шпакоўні па чарцяжу. Будуць шпакам хаткі – хай любую выбіраюць! Гэта нашы крылатыя сябры. Яны дапамагаюць людзям, а мы – ім.

Падчас свята вучні з настаўнікамі развесілі шпакоўні на дрэвы, а ля школы пасадзілі кусты белай гартэнзіі. Сімвалічна, што стаяла цеплыня, у небе лёталі птушкі і радавалі сваім шчэбетам.

– Птушак мы вывучаем не толькі на ўроках біялогіі, – кажа 10-класніца Валерыя Федаровіч. – Свае веды пашыраем на розных імпрэзах, класных гадзінах, віктарынах. Дапамагаем птушкам перажыць цяжкі час – зіму. З птушкамі звязаны шматлікія прыкметы. За іх паводзінамі назіралі нашы далёкія продкі.

– І сапраўды, – падтрымлівае аднакласніцу Ксенія Кукушкіна. – Напрыклад, рана прыляцелі гракі, жаўрукі і жоравы – да ранняй і цёплай вясны. Сарока пад страху лезе – да ветру і навальніцы. Шпакі доўга не адлятаюць у вырай – будзе восень сухая.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.