krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанка стала абсалютным пераможцай рэспубліканскага конкурсу эсе, сачыненняў і вершаў «Мая Беларусь. Мая будучыня»



Крупчанка стала абсалютным пераможцай рэспубліканскага конкурсу эсе, сачыненняў і вершаў «Мая Беларусь. Мая будучыня»

Автор / Главные новости / Четверг, 05 июля 2018 08:58 / Просмотров: 2204

Виолетта ГалкинаВіялета Галкіна з Бабра стала абсалютным пераможцай рэспубліканскага конкурсу эсе, сачыненняў і вершаў «Мая Беларусь. Мая будучыня» ў намінацыі «Мой Прэзідэнт». Цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь падчас моладзевай акыі «Дзень вышыванкі» ў Мінску. Эсэ Віялеты годна прайшло сваім пераможным шляхам праз раённы і абласны этапы. І вось такая гучная перамога! Мы павіншавалі нашу таленавітую дзяўчынку і распыталі яе, чаму выбрала менавіта такую намінацыю, як рыхтавала сваю работу і што адчула, калі даведалася пра перамогу.

Я адначасова здзівілася і ўзрадавалася, – дзеліцца сваімі ўражаннямі Віялета. – Перамога ў такой важнай намінацыі да многага абавязвае. Тэму выбрала адразу ж, як толькі наша настаўніца Анастасія Уладзіміраўна Веліканава аб’явіла аб магчымасці паўдзельнічаць у конкурсе «Мая Беларусь. Мая будучыня». Чаму менавіта гэту? Таму, што наш Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка вельмі моцная і цікавая асоба. Ён здолеў пабудаваць дзяржаву, дзе кожны адчувае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Зразумела, як любую творчую работу, я грунтоўна абдумала, якія думкі закладу ў тэкст, як яго пабудую. А затым усё пайшло вельмі лёгка, таму што сапраўды ад душы. На цырымоніі ўзнагароджання я была разам са сваімі бацькамі, яны заўсёды падтрымліваюць мяне. Увогуле, свята было вельмі цікавым, шмат моладзі ў прыгожых вышыванках, шмат творчых пляцовак, можна было паўдзельнічаць у конкурсах і добра адпачыць. Свята – частка глабальнага рэспубліканскага моладзевага праекта «Беларусь – крынiца натхнення».  Я ганаруся, што і праз мяне на такім высокім узроўні прагучала назва Крупскага раёна. Асабліва гэта важна ў Год малой радзімы, таму што ўсе свае поспехі мы прысвячаем менавіта ёй.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.