krupki.by

ru RU be BE en EN


22 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень без паперы

Автор / Калейдоскоп / Среда, 21 октября 2020 11:34 / Просмотров: 555

Штогод кожны чацвёрты чацвер кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень без паперы. Сёлета гэта свята выпала на 22 чысло.

Усе мы ведаем, што папера – гэта дрэвы, якія даюць нам паветра, а значыць, жыццё. Таму задача кожнага з нас – зрабіць усё магчымае, каб захаваць лясы.

Усё часцей мы бачым, як эколагі і проста экадружалюбныя людзі раяць адмовіцца ад пластыку, але пра тое, што папера – таксама не самы «зялёны» матэрыял, кажуць не так шмат. Давайце паспрабуем скласці чэк-ліст, які дапаможа нам выкарыстоўваць як мага менш паперы ў штодзённым жыцці.

1. Электронная кніга замест папяровай
Паводле розных звестак, для вытворчасці ўсяго толькі тоны паперы выкарыстоўваюць каля пяці тон драўніны. Гэта значыць, трэба прыкладна 24 дрэвы, каб атрымаць усяго 2 000 пачкаў паперы. Акрамя таго, у велізарнай колькасці расходуецца і вада. Так, для вырабу тоны паперы ў Францыі яе затрачваецца ў сярэднім 150 000 літраў, у ЗША – 236 000, а ў Швецыі патрабуецца каля 1 млн літраў. Электронныя кнігі таксама нельга назваць абсалютна экалагічнымі. Але калі з гэтым гаджэтам абыходзіцца беражліва, а потым яго правільна ўтылізаваць, то ён сапраўды дапаможа вам выратаваць не адно дрэва.

2. Бібліятэкі і буккросінг
Неабавязкова кожны раз купляць новую кнігу, вы можаце абменьвацца з сябрамі ці з незнаёмымі людзьмі. Нават у некаторых крамах стаяць паліцы з бясплатнымі кнігамі, што ўжо казаць пра розныя суполкі ў інтэрнэце. Не забывайцеся і пра бібліятэкі!

3. Папера з макулатуры
Туалетную паперу, сшыткі, нататнікі і іншыя рэчы старайцеся купляць выключна з макулатуры. Для гэтага ўважліва чытайце склад і шукайце словы «другасная сыравіна», «другасная цэлюлоза», «другаснае валакно»,«100% другасная макулатура», «макулатура». Калі на ўпакоўцы, напрыклад, туалетнай паперы напісана: «100% першасная цэлюлоза» – значыць, дзеля яе вытворчасці высякалі дрэвы.

4. Здавайце на перапрацоўку
Кантэйнеры для паперы ёсць амаль у кожным двары, збіраюць макулатуру і ў школах. Паводле даных Асацыяцыі па пытаннях упраўлення інфармацыяй і выявамі, эканомія або перапрацоўка тоны паперы дазваляе выратаваць 17 дрэў, 26 000 літраў вады, 3 кубічных метры зямлі, 240 літраў гаручага і 4 000 кВт/г электрычнасці.

5. Шукайце знак FSC
FSC (Лясны апякунскі савет) – міжнароная арганізацыя, якая стварыла сістэму пацвярджэння экалагічнай і сацыяльнай адказнасці кіравання лясамі. Знак FSC на драўніне альбо зробленым з яе тавары – паказчык таго, што прадукцыя паходзіць з лесу, у якім вядзецца экалагічна і сацыяльна адказная лясная гаспадарка. Аднак гэта не зна­чыць, што рэч на сто працэнтаў «зялёная». Напрыклад, такі знак нанесены на тэтрапак, які пакуль не перапрацоўваецца ў Беларусі.

Выкарыстоўвайце чарнавікі і эканамічныя шрыфты: Century Gothic, Calibri, Times New Roman. Яны дазваляюць эканоміць як расход фарбы, так і месца на лісце. Друкуйце з двух бакоў.
Удзельнічайце ў акцыях па пасадцы дрэў і заклікайце да гэтага сваіх бацькоў і сяброў.
А вы ведалі?
Штогод у свеце высякаецца больш за 125 мільёнаў дрэў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.