krupki.by

ru RU be BE en EN


Беларуская мова... Яна заслугоўвае таго, каб на ёй гаварылі

Автор / Калейдоскоп / Пятница, 02 июля 2021 10:50 / Просмотров: 2450

Сёння мы распавядзем, хто з выдатных людзей і як вызначаў яе сярод іншых моў свету.

Беларускі філолаг Фёдар Янкоўскі вызначыў паміж беларускай і рускай мовамі 43 марфалагічныя адрозненні, 27 фанетычных і больш за два дзясяткі сінтаксічных. І гэта без лексічных, якіх вялікае мноства. Таму адназначна – наша мова самастойная.

Наш славуты зямляк пісьменнік Адам Міцкевіч надта любіў і цаніў родную мову. У сваёй лекцыі ў Парыжы ён назваў яе самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найбольш захаванай.

Даследванні ЮНЕСКА сведчаць, што беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Мілагуч­насць у многім абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў. Напрыклад, у словах пес[с’]ня ці пе[н’]сія. Плаўную музыч­насць мове надае вялікая колькасць адкрытых складоў. Павышае мілагучнасць мовы адметны санорны гук «ў», які ўжываецца ў самых розных формах слоў: зрабіў, аўторак, заўтрашні, за ўсё, паўсюль. А наколькі прыемныя слыху падоўжаныя л’, н’, з’, с’, дз’, ц’! Толькі пры­слухайцеся: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле…

Беларуская мова – адна з самых багатых у свеце. На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць «шапа», «пляшка»,. «лаўка», а праз колькі хат – «шафа», «бутэлька» «крама». І калі ў літаратурнай мове налічваецца 250-500 тысяч слоў, то ў дыялектнай – каля двух мільёнаў!

Беларуская мова і адна з самых жывых моў. Калі ў мове беларусу чаго не хапае – ён дадае, калі, наадварот, штосьці перашкаджае – адбірае.

Мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная… Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

Расписание движения цистерны с питьевой водой для жителей деревень Крупского района

Маршрут движения цистерны с питьевой водой нормативного качества жителей деревень Крупского района:

Записаться на вакцинацию можно в Крупской ЦРБ

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 16.00 без предварительной записи и без очереди. В ЦРБ  работает колл-центр. По телефону 5-66-31 медицинские работники ответят на все интересующие вопросы.

В ЦРБ можно получить сертификат на английском и русском языках, который действует в разных странах. Его стоимость – около 3-х рублей. По предварительным заявкам медработники выезжают в организации, на предприятия и медучреждения района для вакцинации населения.

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.