krupki.by

ru RU be BE en EN


У Беларусі завяршаецца ўборка рапсу

Автор / Новости области / Понедельник, 16 сентября 2019 11:32 / Просмотров: 88

Рапс у Беларусі ўбраны з 324,3 тыс. га, што складае 95,2 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 16 верасня, намалочана 669,6 тыс. т рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць - 20,6 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 16 ц/га). План паставак алейнага семя рапсу ў кошт дзяржзаказу выкананы на 64,5 працэнта (129 тыс. т).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (разам з кукурузай) убраны больш як з 2,1 млн га, што складае 91 працэнт запланаваных да ўборкі плошчаў. Беларускія аграрыі намалацілі 6,614 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,3 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 27,2 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1,713 млн т збожжа. У Брэсцкай вобласці намалочана 1,219 млн т збожжа, Гродзенскай - 1,2 млн т, Віцебскай - больш як 979 тыс. т, Магілёўскай - больш як 781 тыс. т, Гомельскай - звыш 721 тыс. т.

План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу на 16 верасня выкананы на 97,1 працэнта (пастаўлена больш як 791 тыс. т).

Автор

admin

admin

Актуально

26 октября "прямую линию" проведет представитель Миноблисполкома

В субботу, 26 октября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет представитель Миноблисполкома. Телефон 8 (017) 500-41-60.

Please publish modules in offcanvas position.