krupki.by

ru RU be BE en EN


Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» пачнецца 1 верасня

Автор / Новости области / Вторник, 31 августа 2021 15:55 / Просмотров: 1313

Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», якая з’яўляецца неад’емнай часткай Дня беларускага пісьменства, сёлета пачнецца 1 верасня і пройдзе праз Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі, Уздзенскі раёны. Агульная працягласць маршруту – 780 км.

Асноўнай тэмай усіх мерапрыемстваў, запланаваных падчас экспедыцыі, стане «Дзень народнага адзінства».

Па словах кіраўніка экспедыцыі Аляксандра Лапата-Загорскага, яе дэвіз – выказванне Серафіма Раданежскага: «Адзінствам і любоўю ўратуемся» – асабліва актуальны сёлета, у Год народнага адзінства. Усталяванне згоды, узаемаразумення і ўзаемапавагі – адна з асноўных тэм выступленняў удзельнікаў на шматлікіх духоўна-асветніцкіх сустрэчах, якія праводзіліся на папярэдніх маршрутах і запланаваны ў раёнах, што будуць наведаны «Дарогай да святыняў – 2021».

Пачнецца Экспедыцыя традыцыйным малебнам аб вандроўніках у Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. У паломнікаў – нязгасная лампада з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворная Загор'е-Сталавіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Падчас вандроўкі ўдзельнікі экспедыцыі – святары праваслаўнай царквы, вядомыя дзеячы навукі, культуры, мастацтва наведаюць бальніцы і адукацыйныя ўстановы, дзіцячыя дамы і інтэрнаты для пажылых людзей.

Добрай традыцыяй «Дарогі да святыняў» стала пасадка дрэў у месцах наведвання з сімвалічнай назвай – Сад Малітвы, які павінен стаць успамінам аб сустрэчы.

Завершыцца экспедыцыя 5 верасня у горадзе Капыль – сталіцы Дня беларускага пісьменства – святочнай службай у храме Узнясення Гасподня, перадачай Благадатнага агню на свечкi прыхаджан, сустрэчамі ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі Капыля.

Автор

admin

admin

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

17 сентября "прямую линию" проведет директор представительства «Белгосстрах»

В среду, 17 сентября, с 10.00 до 12.00 по телефону 2-73-19 прямую телефонную линию проведет директор представительства «Белгосстрах» по Крупскому району БОГДАНОВ Игорь Иванович.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.