krupki.by

ru RU be BE en EN


9 майстроў з Міншчыны прынялі удзел у конкурсных мерапрымствах “Славянскага базару”

Автор / Новости области / Вторник, 16 июля 2019 08:53 / Просмотров: 635

На Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Мінскую вобласць прадставілі майстры Клецкага, Уздзенскага, Старадарожскага, Лагойскага, Салігорскага і Слуцкага раёнаў.

У конкурсе саломапляцення «Папараць-кветка» Раманеня Раіса, народны майстар Беларусі па саломапляценню, кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Беларускі сувенір» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, атрымала І месца. У конкурсе майстроў традыцыйнай свістулькі “Салавейка - 2019” Гран-пры ўзяў Пратасеня Мікалай, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбонка» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна. Яго цацкі-свістулькі маюць характэрныя рысы традыцыйнай народнай цацкі. Яны невялікага памеру, абагуленай формы, стрыманай каляровай гамы, добра ляжаць у руцэ, паўтараюць вобразы традыцыйнай цацкі.

Новым творчым пошукам ў рабоце майстра з’явіліся жанравыя музычныя цацкі. Гэта цацка, кампазіцыя якая складаецца з некалькіх цацак-свістулек.
Смоліч Алена (г.Салігорск) – былая вучаніца Пратасені. Цяпер сама вучыць дзяцей і падлеткаў кераміцы. Яна атрымала ІІ месца ў намінацыях.
ІІ месца таксама атрымала і Рамановіч Ларыса з Квасыніцкага цэнтра рамёстваў Слуцкага раёна. Майстар-ганчар Лагойскага раённага дома рамёстваў, майстар дробнай пластыкі Стрэльчанка Мікалай заняў ІІІ месца. Актыўны ўдзельнік масавых мерапрыемстваў рознага ўзроўню, пераможца шматлікіх конкурсаў ганчарства, ён перадае сваё майстэрства дзецям і моладзі.

Усяго ў конкурсных мерапрымствах сёлетняга “Славянскага базару” прымала ўдзел 9 майстроў з Міншчыны.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.