krupki.by

ru RU be BE en EN


На Крупшчыне стартаваў месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый

Автор / Новости района / Вторник, 08 октября 2019 17:13 / Просмотров: 840

Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны індывідуальны план правядзення месячніка. Работы ў цэлым традыцыйныя: ачыстка абочын дарог, навядзенне парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. У ліку ключавых задач – ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, уборка на прыдамавых пляцоўках, аднаўленне лясных угоддзяў.

Да канца кастрычніка трэба зрабіць многае. У прыватнасці, увага філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 164» і РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр»-«ДЭУ № 69» будзе звернута на палосы адводу аўтамабільных дарог, аўтобусных прыпынкаў і аўтапавільёнаў, уборку пляцовак адпачынку.

Значны аб’ём работ за месяц варта зрабіць і лесагаспадарчым установам. Яны будуць ачышчаць лес ад захламленасці на тэрыторыях, прылеглых да пляцовак уздоўж аўтамабільных дарог і чыгункі, да дачных кааператываў і іншых тэрыторый.

Вялікія планы на гэты час у КУП «Жылцеплабуд». Гэта навядзенне парадку ў гарадскім парку, грэйдзіраванне, падсыпка дарог і вуліц горада, фармовачная абрэзка дрэў па вул. Савецкай, навядзенне парадку на тэрыторыях могілак г. Крупкі і г.п. Халопенічы, абрэзка і выразанне сухіх галінак, азеляненне горада.
Многае варта зрабіць і ўсім сельскагаспадарчым арганізацыям раёна. Акрамя навядзення парадку на вытворчых аб’ектах, трэба будзе правесці рамонт агароджанняў малочнатаварных ферм, механічных майстэрняў, тэрыторый збожжатакоў.

Уборкай тэрыторыі экалагічнай сцяжыны «Прошыцкія балоты», зон адпачынку «Панская купальня», «Гузовіна», прылеглай тэрыторыі да будынкаў «Дом рыбака і паляўнічага», размешчаных у Янаўшчыне і ў Прошыцы, будуць займацца работнікі заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява» з прыцягненнем супрацоўнікаў Крупскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Асобныя планы на гэты перыяд і ў сельскіх выканаўчых камітэтаў. У Бобрскага сельвыканкама – дэмантаж агароджанняў на грамадзянскіх могілках у вёсках Навесы, Стаі і Чарняўка, рамонт агароджаў на могілках вёсак Дворышча, Ярашоўка, Стары Бобр, Пліса, уборка звалак, абрэзка дрэў у цэнтральным парку г.п. Бобр і на мемарыяльным комплексе на месцы гібелі В.М. Чабатарова. Аналагічныя планы – замена або ўстаноўка агароджы, абрэзка галін, добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, дарог да могілак, абсталяванне кантэйнерных пляцовак, прыцягненне ў севазварот пустуючых земляў, абкошванне участкаў, высечка кустоў і старых пладовых дрэў – запланавана правесці на працягу месяца ва ўсіх іншых сельсаветах.

Папрацаваць прыйдзецца і дачнікам. Да канца месяца іх уладальнікі павінны пазбавіцца ад сухой расліннасці, а таксама забяспечыць належнае захоўванне будаўнічых матэрыялаў. Што тычыцца садаводчых таварыстваў у цэлым, іх кіраўніцтва павінна арганізаваць уборку ляснога фонду ў радыусе 100 метраў ад межаў участкаў.
Многія службы і арганізацыі заклікаюць жыхароў Крупшчыны прыняць удзел у месячніку па навядзенні парадку. Да прыкладу, дастаткова правесці ўборку на сваім прысядзібным участку і прылеглай тэрыторыі агульнага карыстання. Акрамя таго, будуць арганізаваны і суботнікі, падключыцца да якіх можа кожны.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.