Яго праводзяць Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх. Мэта – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У гэтыя дні праводзяцца заняткі з дзецьмі ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах. Ім растлумачваюць правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Таксама інспектары ўдзяляюць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі, выбару бяспечных месцаў для актыўных гульняў, катанні на роліках, скейтбордах, роварах, сродках персанальнай мабільнасці. Акрамя таго, ДАІ робіць акцэнт на спыненне парушэнняў ПДР дзецьмі-пешаходамі і дарослымі, якія іх суправаджаюць. Вадзіцелі, якія перавозяць непаўналетніх, таксама ў поле зроку праваахоўнікаў.