krupki.by

ru RU be BE en EN


У Хацюхоўскай сярэдняй школе вучаць эканоміі і беражлівасці

Автор / Новости района / Среда, 21 октября 2020 12:22 / Просмотров: 132

Праз папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця павышаюцца веды падлеткаў пра іх. А яшчэ ўдасканальваюцца іх лідарскія якасці для паспяховага дасягнення глабальных планаў, творчасць і энергія дзяцей накіроўваюцца на адказ сучасным выклікам у краіне, рэгіёне і свеце.

Сучасныя намаганні школы і актывістаў-эколагаў, нераўнадушных людзей тычацца вырашэння праблем, актуальных для многіх, маюць практычнае прымяненне і добры рэзультат.

– Ужо на першай ступені навучання школьнікі знаёмяцца з навакольным асяроддзем у рамках заняткаў па прадмеце «Чалавек і свет», – расказваў настаўнік Хацюхоўскай сярэдняй школы Георгій Кострыкаў. – Развіта сетка факультатыўных заняткаў, якія карыстаюцца попытам сярод малодшых школьнікаў: «Я, энергія і навакольнае асяроддзе», «Зялёныя школы», «Экалагічнае краязнаўства», «Азбука Берагіні». Вучымся эканоміі і беражлівасці», «Мая Айчына», «Па ступеньках правіл здаровага харчавання».

На другой ступені навучання дзеці даследуюць раслінны свет на экасцяжыне. Удалым вопытам лічаць педагогі школы правя­дзенне ўрокаў пад адкрытым небам. «Кветкі і апыленне раслін», «Адносіны культурных раслін да вады», серыя ўрокаў «Займальныя вопыты з раслінамі», «Планетарная роля раслін», «Біялагічная разнастайнасць дзікай прыроды Беларусі», «Нацыянальная сетка ахоўваемых тэрыторый, іх віды», «Тайны паветранага акіяна» – вось няпоўны спіс урокаў са скарбонкі настаўніка.

Безумоўнае практычнае значэнне маюць назіранні за лясной экасістэмай, водна-балотным комплексам прыродна-антрапагеннага паходжання, за месцамі пражывання птушак, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваемых у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі.

Георгій Іванавіч гаварыў таксама аб тым, што папулярнасцю сярод школьнікаў карыстаюцца розныя гульні, творчыя праекты, пазакласныя мерапрыемствы па пытаннях глабалізацыі, аховы навакольнага асяроддзя, накіраваныя на стварэнне ўмоў для фарміравання беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў.

Дзеці з вялікай увагай вывучаюць навакольны свет, тым больш што ў іх ёсць усе ўмовы для таго, каб навучанне і выхаванне былі рэзультатыўнымі і мелі практычную накіраванасць.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.