krupki.by

ru RU be BE en EN


На Крупшчыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні тэрыторый

Автор / Новости района / Пятница, 23 октября 2020 15:43 / Просмотров: 606

Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Кіраўнікі раённых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў арганізоўваюць і праводзяць суботнікі з максімальна эфектыўным удзелам насельніцтва, вызначылі неабходныя аб’ёмы выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, адказных за арганізацыю работ па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, тэрыторыях агульнага карыстання населеных пунктаў.

Падчас месячніка Крупскі лясгас, Крупскі ваенны лясгас, філіял КУП «Мінск­аблдарбуд»-«ДРБУ № 164», філіял «ДЭУ № 69» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» павінны правесці работы па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак на землях ляснога фонду і ў кантралюемых зонах дарог, забяспечыўшы рэгулярныя ўборкі і вываз камунальных адходаў, буралому і сухастойных дрэў, знішчэнне сумніку канадскага.

Шмат работы і ў КУП «Жылцеплабуд». Гэта – і навядзенне парадку ў гарадскім парку, уборка пяску ўздоўж бардзюраў вуліц горада, грэйдзіраванне дарог і вуліц, прывядзенне ў парадак тэрыторый могілак у г. Крупкі і г.п. Халопенічы, пасадка дрэў на дваровых тэрыторыях па вул. Маскоўскай і Міру, уборка апалага лісця.
Літаральна ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі ў гэтыя дні наводзяць парадак на вытворчых аб’ектах, убіраюць падсобныя памяшканні, рамантуюць агароджванні малочнатаварных ферм, мехдвароў, мехмайстэрняў, збожжатокаў, займаюцца вывазкай арганікі на палеткі.

Работнікі заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява» разам з Крупскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыбіраюць тэрыторыі экалагічнай сцяжыны «Прошыцкія балоты», зоны адпачынку «Панская купальня», «Гузовіна», Дамы рыбака і паляўнічага ў вёсках Янаўшчына і Прошыка.

Вялікія задачы пастаўлены і перад сельскімі выканаўчымі камітэтамі. У прыватнасці, іх работнікамі высаджваюцца дрэвы і кусты ў населеных пунктах, убіраецца лісце на воінскіх пахаваннях, звалкі на грамадзянскіх могілках, скошваецца пустазелле, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі, праводзяцца дэмантаж і рамонт агароджаў, зносяцца непрыгодныя для пражывання дамы, спільваюцца старыя дрэвы і г.д.

Папрацуючы ў гэтыя дні ўсе разам, мы палепшым санітарны стан тэрыторый не толькі прадпрыемстваў і арганізацый, але і сваіх уласных падворкаў, тым самым унясем свой пасільны ўклад у навядзенне чысціні і парадку на зямлі.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.