krupki.by

ru RU be BE en EN


Супрацоўнікамі раённай бібліятэкі падрыхтаваны каляндар памятных дат Крупскага раёна на 2021 год

Автор / Новости района / Понедельник, 14 декабря 2020 15:15 / Просмотров: 457

Ён складаецца з пяці раздзелаў: «Гістарычныя даты», «Юбілеі прадпрыемстваў, устаноў», «Дзеячы навукі, мастацтва, літаратуры і спорту – знакамітыя землякі», «Крупшчына гераічная» і «Ганаровыя грамадзяне Крупскага раёна».

У першым раздзеле змешчаны наступныя адметныя гістарычныя даты: 570 гадоў таму з’явіліся першыя звесткі аб паселішчы Халопенічы; 505 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах мястэчка Бобр; 455 гадоў з таго часу, як Крупшчына ўвайшла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У наступным годзе споўніцца 125 гадоў з пачатку дзеяння фабрыкі запалкавай саломкі ў мястэчку Крупкі Сенненскага павета і 100 гадоў, як Крупская і Бобрская воласці ўвайшлі ў склад БССР. 90 гадоў таму – 30 верасня 1931 года – выйшаў першы нумар раённай газеты «Камуністычны шлях».

А цяпер, што датычыць прадпрыемстваў і ўстаноў. 2 ліпеня свой 85-гадовы юбілей адзначыць Крупскі лясгас. У студзені наступнага года споўніцца 65 гадоў з дня ўтварэння Крупскай райветстанцыі і Крупскай райветлабараторыі. Такую ж дату адзначыць і КУП «Жылцеплабуд». У 1976 го­дзе – 45 гадоў таму – уведзена ў эксплуатацыю Крупская газакампрэсарная станцыя. 30-годдзе з дня ўтварэння адзначаць Крупскі раённы аддзел Мінскага абласнога Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, Цэнтр банкаўскіх паслуг № 525 г. Крупкі ААТ «Бел­аграпрамбанк» і раённы Цэнтр занятасці насельніцтва. У першы дзень студзеня споўніцца 25 гадоў з часу ўтварэння Крупскага раённага вузла электрасувязі. У верасні Худавецкая СШ адзна­чыць 85-годдзе з дня заснавання навучальнай установы, а ў маі –  Крупская дзіцячая бібліятэка сваё 70-годдзе. 25 гадоў таму быў заснаваны народны ансамбль народнай песні «Жывіца», званне «народны» атрымаў у 2007 годзе.

Слаўныя юбілеі і ў нашых знакамітых землякоў – паэтаў і пісьменнікаў:  10 мая –  75-годдзе з дня нараджэння Аляксандра Барадача, ураджэнца в. Майск, 8 студзеня – 70-годдзе з дня нараджэння Міхаіла Баравулі, які нарадзіўся ў в. Гум­ны, 27 жніўня –  50-годдзе Алены Якаўлевай з Ігрушкі. 18 жніўня 70-гадовы юбілей адзначыць кампазітар Аляксандр Навахрост.

Раздзел «Крупшчына гераічная» прадстаўлены ў асноўным імёнамі Герояў Савецкага Саюза. 23 студзеня споўнілася б 115 гадоў з дня нараджэння ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Дзмітрыевіча Конанава – ураджэнца г.п. Бобр, 23 лютага – Андрэя Антонавіча Парцянкі з в. Дубраўка, а 22 сакавіка – 125-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Марцынкевіча з мястэчка Крупкі. 21 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага і грамадскага дзеяча БССР Дзмітрыя Філімонавіча Прышчэпава, які нарадзіўся ў 1896 годзе ў в. Калодніца.

Ёсць у нас і юбіляры – Ганаровыя грамадзяне Крупскага раёна. 7 кастрычніка споўніцца 85 гадоў беларускаму паэту-песенніку Івану Цітаўцу – ураджэнцу в. Вялікі Вязок, а 10 чэрвеня – 75 гадоў мастацтвазнаўцу, лаўрэату прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Галіне Фатыхавай, якая нарадзілася ў в. Ігрушка.

Свае юбілейныя даты адзначаць у наступным годзе і іншыя землякі-ардэнаносцы, а таксама ўстановы і арганізацыі Крупшчыны.

Автор

admin

admin

Актуально

График встреч в трудовых коллективах рабочими группами по разъяснению изменений и дополнений Конституции

Встречи с населением и в трудовых коллективах рабочими группами по разъяснению изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь

25 января в 15.00 – Крупская ЦРБ: председатель Крупского райисполкома Козел Анатолий Станиславович.

25 января в 8.30 – Крупский ТЦСОН, Крупский участок электросвязи: заместитель председателя Крупского райисполкома Воробьёв Андрей Викторович.

26 января в 11.00 – аг. Игрушка, административное здание Игрушковского сельисполкома: председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

27 января в 15.00 – ЧТПУП «ДревоВал»: заместитель председателя райисполкома Комарова Юлия Николаевна.

27 января в 9.00 – ЦБУ № 610 г. Крупки филиала № 612 ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Борисов: заместитель председателя райисполкома Ганчар Анатолий Владимирович.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.