krupki.by

ru RU be BE en EN


Работа па навядзенні парадку на зямлі на Крупшчыне з кожным днём набірае абароты

Автор / Новости района / Среда, 31 марта 2021 10:08 / Просмотров: 864

Навядзенне парадку на зямлі на Крупшчыне пачалося яшчэ з сярэдзіны бягучага месяца. І з кожным днём гэта работа набірае абароты. Не чакаючы афіцыйнага старту працоўнага марафону – суботнікаў і нядзельнікаў – да навядзення парадку ля арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, у населеных пунктах Крупшчыны прыступілі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка.

Як вядома, кожны чацвер у раёне праводзяцца санітарныя дні, а вось у мінулы выхадны дзень многія ўжо выйшлі і на суботнік. Узброіўшыся інвентаром, крупчане наводзілі парадак на тэрыторыях уздоўж дарог, ля сваіх арганізацый, у гарадскім парку, ля мемарыяльных помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы.

Пасля зімы спраў, як заўсёды, шмат. Таму да марафону чысціні паступова далучаюцца ўсе. У далейшым крупчане плануюць прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу», якая пройдзе з 3 па 10 красавіка, у акцыі «Чысты бераг», што арганізоўваецца Крупскай раённай арганізацыйнай структурай Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, у экалагічнай кампаніі «Добраўпарадкуем малую радзіму!» і іншых.

Наогул, яшчэ ў лютым райвыканкамам зацверджаны раённы план мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Крупскага раёна ў 2021 годзе. Фронт работ у ім вызначаны для ўсіх устаноў, прадпрыемстваў, сельскагас­падарчых арганізацый. Так што, кожны можа зрабіць свой унёсак у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.