krupki.by

ru RU be BE en EN


Пачасціліся парушэння грамадзянамі вядзення гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных і прыбярэжных зонах

Автор / Новости района / Четверг, 15 июля 2021 15:15 / Просмотров: 651

Апошнім часам пачасціліся выпадкі парушэнняў грамадзянамі вядзення гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных і прыбярэжных зонах. Аб гэтым – наша размова з галоўным спецыялістам Крупскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Нінай КРАСЬКО.

– Давайце спачатку вызначым, што прадстаўляюць сабой водаахоўная і прыбярэжная зоны.

– Водаахоўная зона – гэта тэрыторыя, якая прылягае да водных аб’ектаў. На ёй устанаўліваецца спецыяльны рэжым гаспадарчай ці іншай дзейнасці, каб прадухіліць забруджванне, засмечванне і спусташэнне. А таксама для захавання жывёльнага і расліннага свету. Прыбярэжная паласа ўяўляе сабой частку водаахоўнай зоны, якая прымыкае да воднага аб’екту. У прыбярэжнай зоне ўстанаўліваецца больш строгі рэжым гаспадарчай ці іншай дзейнасці ў адносінах да рэжыму ўсёй водаахоўнай зоны. Водаахоўная зона складае 50-500 м, прыбярэжная паласа – 10-100 м у залежнасці ад плошчы і размяшчэння воднага аб’екта.

– Якія парушэнні адбываюцца на тэрыторыі нашага раёна?

– Гэта стаянка механічных транспартных сродкаў  да 30 м па гарызанталі ад берагавой лініі, мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь. Размяшчэнне лодкавых прычалаў і баз для стаянкі маламерных суднаў за межамі адведзеных для гэтага месцаў. А таксама самавольнае правядзенне гідратэхнічных работ.

– Раскажыце больш падрабязна пра гідратэхнічныя работы.

– Правядзенне гідратэхнічных работ – гэта будаўніцтва сажалак, каналаў, бурэнне свідравін і падобнае. Самавольнае будаўніцтва – правядзенне работ без архітэктурнага праекта, зацверджанага ўстаноўленым парадкам. А таксама правядзенне работ па-за межамі ўчастка, дадзенага грамадзяніну, што вядзе да накладання штрафа ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь на фізічную асобу, ад 20 да 100 – на індывідуальнага прадпрымальніка, ад 100 да 400 – на юрыдычную асобу.  Акрамя гэтага, разлічваецца памер пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю.

– Назавіце асабліва ахоўныя водныя аб’екты Крупшчыны.

– Возеры Сялява, Абіда, Худавец з прылеглай тэрыторыяй  маюць статус заказніка рэспубліканскага значэння. За парушэнне рэжыму аховы і карыстання асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкулу 16.9 Асаблівай часткі КаАП Беларусі.

Автор

admin

admin

Актуально

29 января пройдет "прямая линия" с председателем Крупского районного Совета депутатов

Прямая телефонная линия с председателем Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Еленой Александровной, пройдет в субботу, 29 января, с 9.00 до 12.00 по телефону 2-77-47.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.