– Я і раней пісала вершы, але ў конкурсе ўдзельнічала ўпершыню, – расказвае Ганна. – У асноўным гэта вершы пра прыроду, ёсць і пра каханне. У Год гістарычнай памяці вялікая ўвага надаецца захаванню мінулага, у тым ліку і падзей Вялікай Айчыннай вайны. Мы, сучаснае маладое пакаленне, павінны ведаць, што давялося перажыць нашым продкам у гады ліхалецця. Каб цаніць і берагчы радасць мірнага жыцця. Таму і з’явіўся ў мяне верш «Мой белы бусел». Белакрылая птушка сімвалізуе мір і спакой нашай сінявокай Беларусі. Канцоўка верша – пажаданне нам усім: «Няхай народ мой беларускі будзе гасцінным, працавітым і шчаслівым. Няхай жывуць пад мірным небам людзі і бусел расхінае свае крылы». Шчыра кажучы, была прыемна здзіўлена, калі даведалася, што стала пераможцай конкурсу. І, безумоўна, узрадавалася.

Творчасць Ганны знаходзіць падтрымку сярод настаўнікаў і родных.
– Я люблю літаратуру, – працягвае дзяўчынка. – Падабаюцца мне вершы многіх беларускіх паэтаў. Сама я жыву ў вёсцы Каменка. Адсюль родам паэт Барыс Макарэвіч. Люблю яго вершы, ганаруся, што ён мой зямляк. Значны ўплыў на стварэнне вершаў аказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры, мой класны кіраўнік Вольга Аляксандраўна Казак. Гэта граматны педагог і цудоўны чалавек. Дарэчы, гэта яна прапанавала мне прыняць удзел у конкурсе «Мір у душы – мір у краіне». У Асіповічах жыве мой дзядзя Юрый Гарбачоў, які піша вершы. З задавальненнем слухаем іх на сямейных святах.
Іна ГАРА.
Фота Ігрушкаўскай СШ.



В четверг, 25 июня, в административном здании Крупского райисполкома по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.
В субботу, 27 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами Крупского райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.