krupki.by

ru RU be BE en EN


Крупскія майстры ўключыліся ў рэспубліканскі творчы праект «Культурная спадчына Беларусі»

Автор / Новости района / Вторник, 14 февраля 2023 15:01 / Просмотров: 378

Ён стартаваў ва ўсіх рэгіёнах краіны і мае на мэце стварэнне вялікага пано «Карта Беларусі», выкананага з дапамогай розных тэхнік ручной вышыўкі.

Задума такая – на ёй будзе вышыты кожны раён і яго славутасці. У выніку ўмельцы з усіх куткоў краіны створаць вялікую карту Беларусі, дзе будуць адзначаны элементы матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны ўсіх рэніёнаў.

Майстры сталічнага рэгіёна будуць шчыраваць над сваёй часткай праекта на базе Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. І сімвалічна, што першай за справу ўзялася прадстаўніца нашага раёна. Гэта метадыст раённага Дома рамёстваў, вядомы майстар па саломапляценні і вышыўцы Алена Шкор.

– Наша Крупшчына вядома сваімі адметнымі традыцыямі ў саломапляценні, – адзначыла яна. – Работы майстроў Дома рамёстваў прадстаўлены на самых разнастайных выставах, перамагалі ў многіх конкурсах. Таму і было вырашана, што на карце свайго раёна трэба вышыць саламянага каня і беларускі арнамент. Гэта вельмі тонкая, карпатлівая і адказная работа, і мне прыемна, што мы распачалі яе першымі на Міншчыне. Працуецца вельмі добра, з натхненнем і радасцю за тое, што мне даверылі ўдзельнічаць у стварэнні такой незвычайнай карты нашай краіны.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.