krupki.by

ru RU be BE en EN


У Мала­дзечне стартавала акцыя "Беларусь адзіная". Крупчане деляцца ўражаннямі

Автор / Новости района / Пятница, 08 сентября 2023 16:14 / Просмотров: 297

Адкрыты дыялог аб гістарычным шляху і дасягненнях суверэннай Беларусі сабраў у Мала­дзечне каля 800 чалавек розных пакаленняў, ініцыятыўных і неабыякавых да лёсу сваёй краіны.

Ганарова, што менавіта на Міншчыне стартавала гэта акцыя, якая мае быць сур’ёзнай і маштабнай размовай аб надзённым перад важнымі палітычнымі кампаніямі.

Пра што гаварылі, якія атрымалі ўражанні і зрабілі вывады? Даведаліся ў відавочцаў – дэлегатаў ад нашага раёна.

Андрэй Вараб’ёў, намеснік старшыні Крупскага райвыканкама:

– Нам давялося паслухаць вельмі цікавых і дасведчаных людзей, якія ўзначальваюць розныя грамадскія арганізацыі і партыі. Гаварылі пра захаванне гістарычнай памяці, патрыятычнае выхаванне моладзі ва ўмовах гібрыднай вайны, стварэнне сімвалаў народнага адзінства і на розныя іншыя тэмы, актуальныя на сёння. Аналітычным і абагульняльным акцэнтам стала пытанне да аратараў, якое дасягненне і набытак Беларусі яны лічаць галоўным? Асноўныя тэзісы адказаў: незалежнасць, бяспека, пераемнасць пакаленняў, мір і стабільнасць. Так, згодзен, што менавіта гэта самае важнае. Інфармацыйная, выхаваўча-патрыятычная работа ў працоўных калектывах, з насельніцтвам, моладдзю, якую мы праводзім, дазваляе людзям ведаць праўду і разумець тыя працэсы, якія адбываюцца ў краіне, а таксама сваю ролю і значнасць у іх. Разважаючы пра тое, ці прайграем мы інфармацыйную вайну, мадэратар сустрэчы старшыня праўлення аб’яднання «Веды» Вадзім Гігін адказаў адмоўна і падкрэсліў, што галоўная мэта ў інфармацыйнай вайне – кантраляваць уласную інфармацыйную прастору. А з гэтай задачай мы сёння спраўляемся.

Такія форумы, як «Беларусь адзіная» і падобныя да яго, дзе людзі абменьваюцца меркаваннямі, расстаўляюць акцэнты, яшчэ раз прагаворваюць важныя рэчы, сапраўды згуртоўваюць. Мы пабачылі і пачулі прадстаўнікоў аб’яднанняў і арганізацый, якія працуюць па розных накірунках і выконваюць розныя задачы. Але мэта ва ўсіх адна: захаванне стабільнасці ў працоўных калектывах і міру на нашай беларускай зямлі.

Лілія Федзькіна, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:

– Вельмі цікавая і змястоўная акцыя. Прыемна і сімвалічна, што стартавала яна менавіта на Міншчыне і далей пакрочыць па рэгіёнах нашай краіны. Закранула тое, што гэта была жывая размова лідараў і аўдыторыі. Сёння яшчэ раз прадэманстравалі кансалідацыю ўсіх грамадскіх сіл. Яшчэ раз падкрэслілі, што толькі разам, такімі вялікімі і масавымі сіламі, мы зможам атрымаць вынік і прыйсці да электаральнай кампаніі, дакладна разумеючы, людзям з якімі якасцямі і перакананнямі можна даверыць права і гонар прадстаўляць наша грамадства ў выбарных органах, вырашаць далейшы лёс Беларусі.

Уладзімір Свірыдзенка, начальнік Крупскага раёна электрычных сетак, член Беларускай партыі «Белая Русь»:

– Добрыя ўражанні пакінулі ўсе без выключэння выступленні. Было відаць, што людзі гаварылі вельмі шчыра, з клопатам і любоўю да Беларусі. І гэта, па маім перакананні, самае галоўнае. Было падкрэслена, што важна ў кожным рэгіёне пачуць меркаванні і прапановы на месцах, каб потым іх абагульніць і ў далейшым выкарыстоўваць для развіцця нашай дзяржаўнасці, для дзейнасці Усебеларускага народнага сходу і іншых значных органаў. Пра гэта, у прыватнасці, адзначаў старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў. У Маладзечне гаварылі пра тое, што трэба на новы узровень выводзіць ўзаемадзеянне ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, больш увагі надаваць рабоце з моладдзю ў сельскай мясцовасці. На мой погляд, гэта вельмі важны накірунак. Ёсць тут поле дзейнасці і для партыйцаў.

Наталля Камовіч, намеснік па ідэалагічнай рабоце кіраўніка Крупскага лясгаса:

– Мерапрыемства вельмі важнае для нашай краіны. У яго ўдзельнікаў свая міссія – данесці ўсё, што пачулі і абмеркавалі, да кожнага працоўнага калектыва, да кожнага чалавека. Маладзечна задала дыялогу актыўны тон абмену думкамі і меркаваннямі. Уздымаліся пытанні, якія хвалююць людзей у розных накірунках жыцця. Мяне асабліва закранулі ўступныя словы лідара «Белай Русі», калі ён расказваў пра тое, якія стаяць задачы перад грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі. Задачы звычайныя, яны навідавоку: зрабіць нашу краіну лепшай, больш моцнай, стабільнай і незалежнай. Сказаныя словы простыя, здаецца, што кожны чалавек так і думае. Калі яны паўтараюцца зноў і зноў, то робяцца больш моцнымі, кладуцца ў падсвядомасць і ператвараюцца ў жыццёвыя прынцыпы.

Аксана Шабанава, псіхолаг Крупскага ТЦСАН:

– Грамадска-палітычнае мерапрыемста вельмі знакавае напярэдадні такога важнага свята, як Дзень народнага адзінства. Форум уразіў сваёй адкрытасцю, маштабам, атмасферай. Калі бачыш такую вялікую колькасць прадстаўнікоў розных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, партый, то разумееш, што калі мы адзіныя, то зможам супрацьстаяць любым пагрозам. Вельмі спадабаліся адказы тых, хто выступаў: і на глабальныя пытанні, і на штодзённыя. Вельмі шчыра, адразу відаць, што гэтыя людзі – сапраўдныя патрыёты сваёй Ра­дзімы. А яшчэ прагучала слушная прапанова правесці рэс­публіканскі конкурс на стварэнне сімвалаў народнага адзінства. Упэўнена, што ён абавязкова будзе. Так што, творчым асобам можна ўжо абдумваць свае ідэі.

Ірына Тынкевіч, вядучы інжынер службы маркетынгу і кантролю ТАА «Амкадор-Можа»:

– Спадабалася, што тыя, хто браў слова, былі ўсебакова падрыхтаваныя і на любое пытанне давалі шчырыя разгорнутыя пытанні. І што кожны ўдзельнік мог падысці да мікрафона і данесці сваё меркаванне. Уздымаліся такія пытанні, якія сапраўды хвалююць людзей, гэта было відаць па той колькасці апладысментаў, якімі ўдзельнікі адзначалі і самі пытанні, і адказы на іх.

Сяргей Прысь, выконваючы абавязкі дырэктара Крупскага цэнтра турызму і края­знаўства дзяцей і моладзі, член Беларускай партыі «Белая Русь»:

– Для мяне вельмі ганарова прысутнічаць на такім форуме. Ён важны і неабходны, бо абмяркоўваліся такія пытанні, якія кансалідзіруюць грамадства: патрыятызм, грама­дзянскасць, духоўнае і патрыя­тычнае выхаванне, сямейныя каштоўнасці. Гэта павінна быць у свядомасці кожнага чалавека. У апошнія гады асаблівая ўвага надаецца  ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Непасрэдна знаходзячыся ў гэтым працэсе, магу прааналізаваць, што гэта работа дае свой заўважны плён. Гэта ж адзначалі падчас дыялогу і ўдзельнікі форума, падкрэслівалі, што акцэнт на гэты накірунак зроблены правільна і своечасова.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.