krupki.by

ru RU be BE en EN


Аматараў літаратуры аб’яднаў рэгіён-фэст «Масты сяброўства»

Автор / Новости района / Вторник, 09 января 2024 10:35 / Просмотров: 205

Адбыўся ён у Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Удзел прымалі творчыя дэлегацыі Крупскага, Барысаўскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці і Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Крупшчыну прадстаўляла Шаркова Антаніна Сцяпанаўна, ураджэнка г.п. Халопенічы. З дзяцінства яна была рамантыкам, марыла падарожнічаць і пазнаць розныя краіны. Яе мары збыліся: наша зямлячка шмат дзе была, бачыла моры і акіяны, гейзе­ры і вулканы. І аб сваіх падарожжах расказала ў вершах і апавяданнях. У Антаніны Сцяпанаўны выйшлі тры кнігі: зборнікі вершаў «Осенняя песня» (2011 г.); «Тепло души моей» (2020 г.) і зборнік апавяданняў і гісторый «Паутинка в раю».  Таксама яе вершы друкаваліся ў газетах «Крупскі веснік»; «Друг пенсионера»; «Борисовские новости» і ўвайшлі ў зборнік «Ручаіны». Яна піша вершы і прозу на беларускай і рускай мовах. З кнігамі нашай зямлячкі можна пазнаёміцца ў чытальнай зале Крупскай раённай бібліятэкі.

Падчас рэгіён-фэсту адбылася творчая эстафета прэзентацыйных выступленняў удзельнікаў. Аддзел маркетынгу Крупскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы падрыхтаваў візітоўку біяграфіі і творчасці  Антаніны Шарковай. Вершы нашай зямлячкі, асабліва гумарыстычныя, вельмі спадабаліся літаратарам суседніх  рэгіёнаў, а таксама ўсім прысутным. Кнігі Антаніны Сцяпанаўны, якія яна падаравала Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, былі прадстаўлены на выставе «Адрасы творчасці». За ўдзел у мерапрыемстве пісьменніца і раённая бібліятэка атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.

Ванда ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Крупскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы. Фота прадастаўлена аўтарам.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.