З 21 па 26 сакавіка 175 навучэнцаў раёна адправяцца ў 8 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем. Расчыняць свае дзверы сярэдняя школа № 3 г. Крупкі, Халопеніцкая СШ, Начская, Абчугская, Узнацкая, Худавецкая, Ігрушкаўская і Ухвальская. Для дзяцей будуць праводзіцца мерапрыемствы патрыятычнага накірунку, інфармацыйныя акцыі, экскурсіі, наведванне басейна. Пройдзе шэраг мерапрыемстваў па прафілактыцы здаровага ладу жыцця.