У Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі з 26 па 30 красавіка будзе працаваць выстава-продаж «Вясёлка камянёў». На ёй можна ўбачыць і набыць пейзажныя сыпучыя карціны, шкатулкі, падсвечнікі і іншыя вырабы з самацветаў; жаночыя ўпрыгажэнні з натуральных камянёў – каралі, завушніцы, бранзалеты, пярсцёнкі; камяні-талісманы – кулоны, бірулькі і інш.