У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў і дарожна-транспартных здарэнняў, якія ўчыняюцца аўтааматарамі ў стане алкагольнага ап’янення, на Крупшчыне праходзіць раённая акцыя «Цвярозы вадзіцель». Як адзначылі ў аддзяленні ДАІ, падчас яе правядзення інспектары ДПС выступаюць з растлумачальнымі гутаркамі ў працоўных калектывах, нясуць службу на найбольш аварыйных участках аўтамагістраляў. Акрамя міліцыянераў дапамогу ў патруляванні ажыццяўляюць і добраахвотныя дружыннікі. Усяго з пачатку года на дарогах раёна затрыманы 34 вадзіцелі, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане.