Можна сказаць, што ўжо закончылі ўборку збожжавых і зернебабовых ААТ «Кляновічы» і «Старасельскае». На прыведзеную вышэй дату камбайнерам гэтых таварыстваў заставалася абмалаціць збожжа адпаведна на 10-ці і 6 гектарах. План выканан на 99,8% і 99,7%. На 95,5% (належыць уборцы 2 360 га, убрана 2 253 га) абмалочана збожжавых у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк». На 89,5% праведзена ўборка збожжа ў ААТ «МайскаеАгра».
Ураджайнасць размеркавана наступным чынам: 31,2 ц/га – у ААТ «Крупскі райаграсервіс», 28,6 ц/га – у ААТ «МайскаеАгра», 27,5 ц/га – у ААТ «Старасельскае» і 26,7 ц/га – у ААТ «Кляновічы».
Найбольшая колькасць тон збожжа – 12 659,5 – намалочана ў ААТ «Кляновічы», 5 913,4 тоны – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 5 573,0 тоны – у ААТ «Старасельскае». 5 376,3 тоны збожжа намалацілі камбайнеры ААТ «МайскаеАгра», 5 144,1 тоны – ААТ «Крупскі райаграсервіс».
Гаспадаркамі выконваецца і першая запаведзь хлебароба – вядзецца здача збожжа дзяржаве. З запланаваных 9 134 тон на хлебапрыёмныя пункты Маладзечна і Барысава паступіла 7 139 тон, што складае 78% да задання. 1 545 тон (заданне 1 500 тон) здадзена сельгасфіліялам «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 1 533 тоны з задання 1 500 тон – ААТ «Кляновічы», 981 тона з задання 1 300 тон здадзена дзяржаве ААТ «Халопенічы».