Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на нарадзе было адзначана, што тэхнічны патэнцыял ёсць у кожнай гаспадарцы і ім павінны карыстацца спаўна. Трэба толькі падыйсці да справы адказна і не дапусціць прастою агрэгатаў. Асаблівая ўвага была накіравана на пажарную бяспеку. Вялася размова і аб ахове працы і тэхніцы бяспекі пры ўборцы ўраджаю.