Сярод школ у намінацыі «Лепшае знешняе азеляненне і добраўпарадкаванне» Дыплом I ступені атрымала Каласоўская СШ, II – СШ № 3 г. Крупкі, III – Хацюхоўская СШ. У намінацыі «Лепшае ўнутранае азеляненне і добраўпарадкаванне» Дыплома I ступені ўдастоена Халопеніцкая СШ, II – Ухвальская СШ. Сярод дашкольнай адукацыі ў намінацыі «Лепшае знешняе азеляненне і добраўпарадкаванне» Дыплом I ступені атрымаў яслі-сад № 3 г. Крупкі, II ступені падзялілі ДЦР «Сонейка» і дзіцячы сад № 2 г. Крупкі, Дыплом III ступені таксама быў падзелены паміж Халопеніцкім і Каменкаўскім дзіцячымі садамі.