Рабяты паглядзелі пазнавальны відэафільм. Пасля разам з медработнікамі яго абмеркавалі. Вольга Іванова адзначыла, што арганізм штодня павінен атрымліваць мясныя, рыбныя стравы і малочныя прадукты. Аддаваць перавагу трэба цытрусавым. Як супрацьстаяць вірусам грыпу, распавяла Анастасія Рубін. Навучэнцы актыўна задавалі пытанні, на якія спецыялісты давалі вычарпальныя адказы. Напрыканцы размовы ўсім дзецям былі ўручаны спецыяльныя памяткі.