Па 138 домікаў для птушак прымацавалі да дрэў у спецыяльна адведзеных месцах работнікі Крупскага, Бобрскага, Сакалавіцкага, Дзянісавіцкага, Ухвальскага, Сяляўскага, Халопеніцкага, Выдрыцкага і Стараслабодскага лясніцтваў, 102 – Гумнаўскага і 96 домікаў для крылатых сяброў – Абчугскага лясніцтваў. І цяпер толькі можна ўявіць, якія канцэрты чуюцца ў нашых лясах з амаль паўтары тысячы сінічнікаў. Пагадзіцеся, прыемна сустракаць новы вясновы дзень пад птушыныя спевы.