krupki.by

ru RU be BE en EN

День подписчика провели в городском отделении почтовой связи



День подписчика провели в городском отделении почтовой связи

Автор / Общество / Пятница, 20 сентября 2019 10:19 / Просмотров: 597

Галіна і Аляксандр ДЗЕРАВЯГІ з вёскі Якімаўка заўсёды ў курсе падзей Крупшчыны, бо раённую газету выпісваюць ужо не адзін дзясятак гадоў.Адразу варта заўважыць, што амаль пяць тысяч крупчан, якія выпісваюць раённую газету, заўсёды ведаюць навіны Крупшчыны. І ў гэтым мы ў чарговы раз пераканаліся, калі ў мінулы чацвер, 19 верасня, праходзіла акцыя  «Абласны дзень падпісчыка». У аддзяленні паштовай сувязі № 1 нашага горада прапаноўвалася пазнаёміцца з навінкамі перыёдыкі, можна было пагартаць каталогі, каб затым выпісаць тое ці іншае выданне.

– Падпісная кампанія на перыёдыку на апошні квартал бягучага года ў самым разгары, – зазначыла начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Пацэева. – Вось і сёння ў абласны Дзень падпісчыка, акрамя грамадскіх распаўсюджвальнікаў друку, для хутчэйшага абслугоўвання ўсіх падпісчыкаў і афармлення абанементаў у зале працуе яшчэ адзін аператар сувязі. Мы ўсе разам стараемся зрабіць усё магчымае, каб друкаванае слова ішло ў кожны дом як гараджаніна, так і вяскоўца. Прыемна тое, што амаль кожны, хто прыходзіць у гарадское аддзяленне сувязі, каб аплаціць камунальныя паслугі, атрымаць пенсію або папоўніць рахунак мабільнай сувязі, выпісвае раённую газету «Крупскі веснік».

І пераканацца ў гэтым нам давялося на самым пачатку правядзення абласной акцыі. Падпіску на ІV квартал бягучага года падоўжылі Ларыса Пручкоўская з  вул. Перамогі, Яніна Мікульчык з вул. Інтэрнацыянальнай, Валянціна Скваркоўская з вул. Усходняй, Ларыса Беспаяська з вул. Савецкай, Іосіф Карчміт з вул. Мінскай, Вольга Трацэўская з вул. Майскай, Ірына Каленцыёнак з зав. Паўднёвага і многія іншыя. Той, хто афармляў падпіску на наша перыядычнае выданне на квартал, атрымліваў сувеніры з лагатыпам газеты «Крупскі веснік».

За тыя гадзіны, калі ішла падпіска, мы пачулі шмат шчырых слоў у адрас газеты: цікавая, змястоўная, падабаюцца многія публікацыі. Гэта, у прыватнасці, гаварылі Тамара Асіповіч, Лілія Глушчанка, Валянціна Мініч, Тамара Ціханчук, Вера Цітавец...

– Сёння аўдыторыя чытачоў раённай газеты ў горадзе складае каля паўтары тысячы чалавек, – уключылася ў размову начальнік аддзялення сувязі Крупкі-1 Кацярына Кірык. – Па папулярнасці «Крупскі веснік» – лідар сярод іншых выданняў. І ў гэтым вялікая заслуга паштовых работнікаў, якія забяспечваюць трывалую сувязь з падпісчыкамі, імкнуцца хутчэй даставіць ім свежы нумар газеты, своечасова паклапаціцца аб тым, каб у наступным квартале або паўгоддзі абанент не застаўся без свайго любімага выдання.

Дзень падпісчыка выявіў як пастаянных прыхільнікаў раённай газеты, так і яе новых чытачоў. Мы яшчэ раз пераканаліся, што ў газеты шмат добрых сяброў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 июня пройдет "горячая линия" с начальником отдела статистики Крупского района

В среду, 1 июня, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Контактный телефон 8-01796 5-54-86.

28 мая "прямую линию" проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 28 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ВОРОБЬЁВ Андрей Викторович. Телефон 2-77-47.

27 мая прямую телефонную линию проведет заведующий сектором по занятости управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома

Прямая телефонная линия с заместителем начальника – заведующим сектором по занятости управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома КАРАНЬ Тамарой Владимировной пройдет
27 мая с 9.00 до 10.00 по вопросам содействия в трудоустройстве учащейся молодежи в период летних каникул. Телефон 27255.

С 23 мая по 10 июня проводится «горячая линия» по вопросам организации и проведения выпускных экзаменов

С 23 мая по 10 июня с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 управлением по образованию, спорту и туризму Крупского райисполкома проводится «горячая линия» по вопросам организации и проведения выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на II и III ступенях общего среднего образования. Контактные телефоны: 5-55-43, 2-72-46, 5-44-88.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.