krupki.by

ru RU be BE en EN

Сяргей Мацюшонак: «Поспех прыходзіць тады, калі працуеш камандай»



Сяргей Мацюшонак: «Поспех прыходзіць тады, калі працуеш камандай»

Автор / Общество / Понедельник, 28 октября 2019 08:42 / Просмотров: 1251

Так адзначыў падчас інтэрв’ю начальнік філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 164» Сяргей Мацюшонак.

– Якасць, надзейнасць, павага, адкрытасць, вопыт і прафесіяналізм – вось тыя катэгорыі, якія шмат гадоў задаюць кірунак дзейнасці нашага прадпрыемства, – падкрэсліў ён. – Згодна бізнес-плана за 9 месяцаў бягучага года было запланавана выканаць работ і аказаць паслуг на суму 5 035 тыс. рублёў. Фактычна ж аб’ём выкананых работ уласнымі сіламі склаў 6 845 тыс. рублёў, што складае 135,9% да бізнес-плана і 149,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. За гэты час былі адрамантаваны дарогі Гута-Вялікае Восава, Шарнева-Прошыка-Халопенічы, Замкі-Кляновічы-Шацькі, выкананы работы па бягучаму рамонту аўтобусных прыпынкаў. Выконваліся і вядуцца цяпер таксама работы па бягучым рамонце аўтадарогі Барысаў-Халопенічы. Належным чынам спрацавалі мы і па добраўпарадкаванні вуліц у Крупках і ў пасёлку Лянок, тэрыторыі Крупскага льнозавода.

– Наколькі нам вядома, вашы работнікі вызначыліся і на іншых аб’ектах.

– Так, сапраўды, сёлета завершаны работы на аб’екце Мінскага раёна «Квартал індывідуальнай жылой забудовы ў в. Зацень Мінскага раёна. Інжынерна-транспартная інфраструктура». Завяршаюцца таксама работы на буйнейшым аб’екце Смалявіцкага раёна – «Будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры стартавай зоны тэрыторыі першачарговага асваення Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка». Сума выкананых работ – 976 тыс. руб., што складае 33,5% ад агульнага выканання па прамых дагаворах. У Барысаве выкананы работы па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый па вул. Чапаева і М. Горкага – было зроблена асфальтабетоннае пакрыццё, устаноўлены бартавыя камні і тратуары, агароджа, урны для смецця і лавачкі.

– Як вядома, сіла і гонар любога прадпрыемства – гэта людзі, адданыя сваёй справе. Упэўнена, Сяргей Аляксандравіч, што напярэдадні свята вы назавеце прозвішчы такіх работнікаў.

– І зраблю гэта з задавальненнем. У нас шмат шчырых і адказных працаўнікоў. Гэта прарабы Ірына Швед, Сяргей Жук і Аляксандр Жораў, майстар утрымання дарог Уладзімір Камароў, машыніст асфальтаўкладчыка Уладзімір Крэмень, машыністы каткоў Аляксандр Закрэўскі і Міхаіл Мацельскі, машыніст аўтагрэйдзера Аляксандр Мудрацоў, асфальтабетоншчыкі Аляксандр Варламаў і Дзяніс Шэдка, вадзіцелі Аляксандр Каваленка, Віктар Свідзерскі, Аляксандр Юшко, Уладзімір Кажухоўскі, Аляксандр Курапей, Аляксандр Лютаў, дарожныя рабочыя Віктар Каленцыёнак, Андрэй Радзіёнаў, Андрэй Слайкоўскі, Аляксандр Баравец, вадзіцель пагрузчыка АББ «Бобр» Уладзімір Дашчынскі, машыністы асфальтасумесі Аляксандр Далгіх і Алег Бондараў, варшчыкі бітуму Валерый Долгі, Алег Буронышаў і Анатоль Раманоўскі, машыніст грохата Віталь Баркоўскі. Хачу падзякаваць усім за вернасць і адданасць нашай справе, пажадаць новых кіламетраў дарог, якія забяспечваюць развіццё раёна і ствараюць дабрабыт крупчанам!


Напярэдадні свята мы пабывалі на асфальтабетоннай базе «Бобр». Культуры вытворчасці тут заўсёды ўдзяляецца значная ўвага.

Сёлета прайшла мадэрнізацыя АББ і цяпер на ёй выпускаецца шчэбнева-мастычная сумесь. І рэзультаты мадэрнізацыі відавочныя. Захаваўшы ўсе рабочыя месцы, прайшоўшы перакваліфікацыю, сёння працаўнікі базы штодзень выпускаюць 450 тон такой сумесі.

Віталь Баркоўскі

– У нашым невялікім калектыве працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы, – зазначыў прараб Аляксандр Жораў. – Адметна, што побач са старажыламі – вопытнымі і стараннымі работнікамі – шчыруюць і навічкі. Але і пра такіх не скажаш: молада – зелена. Прыклад таму – аператар драбільна-сартавальнай устаноўкі Віталь Баркоўскі, які ў нас толькі паўгода, але зарэкамендаваў сябе ўмелым і ўвішным работнікам.

Варта сказаць, што складаная работа і ў варшчыка бітуму Анатоля Раманоўскага, набіў руку ўжо і аператар асфальтазмешвальнай устаноўкі Алег Бондараў. Таму яны паспяхова спраўляюцца са сваімі абавязкамі, не падводзячы калектыў.

Бухгалтары Вольга Мацюшонак і Людміла Мігаль, вядучы інжынер Наталія Салко, начальнік планава-вытворчага аддзела Аляксандра Герасіменка, інжынер-энергетык Уладзімір Даніелян, аператар размнажальнай тэхнікі Лідзія Гарбунова, інспектар аддзела кадраў Ала Мацюшонак, тэхнік Ірына Бендзерава, вядучы бухгалтар Ала Дамалеўская, галоўны бухгалтар Лізавета Ваянец, інжынер планава-вытворчага аддзела Юлія Быкава, дыспетчар Марыя Пракаповіч. Усе пастаўленыя перад імі задачы яны вырашаюць у тэрмін і якасна, таму кожны з іх карыстаецца павагай.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

16 мая пройдет телефонная консультация о содействии занятости населения

В четверг, 16 мая, с 9.00 до 10.00 телефонную информационно-разъяснительную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет председатель Крупского районного Совета Депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-74-66.

17 мая в д. Прошика прием граждан проведет начальник айонного отдела Следственного комитета

В пятницу, 17 мая, с 11.00 до 13.00 в здании Октябрьского сельского исполнительного комитета по адресу: ул. Центральная, д. 9, д. Прошика Крупского района прием граждан проведет начальник Крупского районного отдела Следственного комитета Рес­публики Беларусь подполковник юстиции Андрей КАРАЧУН. Предварительная запись по телефону 8(017)96 2-70-33.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.