krupki.by

ru RU be BE en EN

Алена Загорская – піянер у дзейнасці перасоўнага аддзялення паштовай сувязі



Алена Загорская – піянер у дзейнасці перасоўнага аддзялення паштовай сувязі

Автор / Общество / Четверг, 31 октября 2019 16:50 / Просмотров: 943

Алена ЗАГОРСКАЯ з пастаянным падпісчыкам з вёскі Старожышча Аляксандрам БОКШАПершае перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі ў нашым раёне пачало дзейнічаць ужо больш дзесяці гадоў таму. Менавіта тады напярэдадні Сусветнага дня пошты ў інтэрв’ю нашаму карэспандэнту начальнік Крупскага раённага вузла паштовай сувязі адзначыла, што для паскарэння  і павышэння якасці работы ў многія населеныя пункты пошту сталі прывозіць на аўтамабілі. Калі раней да сямідзесяці працэнтаў рабочага часу сельскага «пісьманосца» трацілася на хадзьбу, то выкарыстанне аўтатранспарту дазваляе даставіць пісьмы, свежую прэсу і многія тавары намнога аператыўней. Тады ж адна з рэспубліканскіх газет паведаміла, што ўпершыню на Міншчыне «мабільная пошта» пачала дзейнічаць у двух раёнах – Крупскім і Мядзельскім.

Начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Пацэева ў далейшым акцэнтавала, што перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі прыйшлі на змену нерэнтабельным стацыянарным паштовым аддзяленням і ўяўляюць сабой аўтамабіль, у салоне якога ёсць рабочае месца аператара, аснашчанае камп’ютарам з арганізацыяй канала сувязі праз мабільнага аператара, што дазваляе аператыўна перадаваць інфармацыю аб залічаных плацяжах, а таксама вітрына з паштовай прадукцыяй і таварамі штодзённага попыту.

Бясспрэчна, што новаўвядзенне накіравана, перш за ўсё, на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці паштовай сферы. І заключаецца ў змяненні фармату прадастаўлення паштовых і няпрофільных паслуг у некаторых населеных пунктах сельскай мясцовасці, дзе замест стацыянарнага аддзялення паштовай сувязі іх аказвае перасоўнае. Вяскоўцам цяпер няма неабходнасці ехаць за некалькі кіламетраў у паштовае аддзяленне або чакаць паштальёна – пошта сама прыязджае да сваіх кліентаў.

Пяць разоў у тыдзень – з аўторка па суботу – перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі выязджаюць на вёскі. У адзін з кастрычніцкіх дзён аўтар гэтых радкоў праехала па маршруту ПАПС № 1. Наша адпраўленне пачалося адразу пасля таго, як з самай раніцы начальнік перасоўнага аддзялення паштовай сувязі Алена Загорская прывяла ў парадак сваё рабочае месца, а вадзіцель Пётр Аўхімовіч праверыў тэхнічную спраўнасць аўтамабіля, зрабіў загрузку карэспандэнцыі і тавараў. Шлях, бясспрэчна ж, няблізкі – больш дваццаці аддаленых і маланаселеных пунктаў плюс саракахвілінныя стаянкі ў Ротані, Прошыцы, Дуброўцы, Янаўшчыне і Калодніцы, дзе ажно тры месцы прыпынку.

…Першым на нашым маршруце было аддзяленне паштовай сувязі Худаўцы. Яго начальнік Марыя Цэхавая, пачуўшы гук аўтамабіля, выйшла на ганак. Хуценька правёўшы абмен, вадзіцель трымае курс на Ротань. Тут машына прывычна паркуецца ля вызначанага месца. І вяскоўцы ўжо чакаюць яе. Літаральна праз некалькі хвілін аўтамабіль пераўтвараецца ў сапраўднае аддзяленне паштовай сувязі – толькі на колах. Па-першае, салон забяспечаны аўтаномнай крыніцай харчавання, аргтэхнікай, паштовым тэрміналам, што дазваляе аказваць максімальны пералік паштовых паслуг: ад прыёму і дастаўкі адпраўленняў, уключаючы электронныя грашовыя пераводы, адпраўлення паскоранай пошты, продажу тавараў спажывецкага попыту, да фінансавых аперацый, прыёму аплаты камунальных паслуг, тэлефона і інтэрнэта, пагашэння крэдытаў.

На прыгожа аформленай вітрыне можна ўбачыць паштоўкі, канверты, маркі. Што тычыцца тавараў штодзённага попыту, то тут выбар сапраўды багаты: макаронныя вырабы, сокі, крупы, мука, цукар, алей, кава, пячэнне, вафлі, напіткі ў асартыменце і шмат чаго іншага…

Атрымаўшы карэспандэнцыю, паштальён мясцовага аддзялення Ротань Тамара Кукушкіна асобныя экзэмпляры адразу аддае сваім падпісчыкам, якія знаходзяцца тут жа. А да акенца падыходзяць людзі, каб набыць той ці іншы тавар, хтосьці жадае пакласці грошы на мабільны тэлефон, хтосьці купіць канверт або аплаціць крэдыт. І шмат шчырых слоў мы пачулі ў адрас паштальёна: калі да яе звернешся, яна вырашыць любое пытанне, параіць, падкажа, знойдзе выйсце з самых розных сітуацый. «Наша Тамара – дэпутат Крупскага сельсавета, – зазначыла загадчык Ротаньскага фельчарска-акушэрскага пункта Надзея Ціманава. – Чалавек ад душы і ад чыстага сэрца».

Прыемна было бачыць, што шчыра, як старага знаёмага, вітаюць і вадзіцеля Пятра Васільевіча. Відавочна, што і ён ведае многіх, а яго – тым больш.

Хутка прабегла 40 хвілін і мы ўжо ў Прошыцы. І тут усе жадаючыя змаглі набыць і часопісы, і газеты, і тавары. «А вось і Маша наша», – прамовіў вадзіцель Пётр Аўхімовіч, – заўважыўшы паштальёна Марыю Бараноўскую.

Падчас размовы Марыя адзначыла, што дастаўляе карэспандэнцыю падпісчыкам вёсак Гузовіна, Прошыка, Дубы, пасёлка Язбы. Мы ўбачылі, як паштальён пералічвае экзэмпляры перыядычных выданняў (толькі раённай газеты больш 50 экзэмпляраў), сартыруе іх і далей едзе па добра вядомых ёй адрасах. А мясцовыя жыхары, якія падышлі да офісу на колах і куплялі патрэбныя ім прадукты і тавары, гаварылі шчырыя словы і ў адрас пошты, і ў адрас газеты. Дарэчы, кампліменты пачула і наша Алена Загорская: «Прыгожая, увішная, дбайная, ветлая...»

Вадзіцель Пётр АЎХІМОВІЧ

«Заўсёды з нецярплівасцю кожную сераду і суботу чакаю раённую газету, – зазначыла Людміла Хоміч. – Ведаю многіх людзей у раёне, таму заўсёды з інтарэсам чытаю віншаванні, замалёўкі журналістаў пра юбіляраў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы. Ды і наогул, раённая газета апраўдвае сваю назву – «Крупскі веснік».

Наступны прыпынак – вёска Дуброўка. Саракахвілінны прыпынак ля магазіна. Забіраючы перыядычныя выданні, паштальён Мая Корсук, якая абслугоўвае жыхароў вёсак Дуброўка і Вялікі Камянец, заўважыла, што раённых газет у яе 36 экзэмпляраў. І дадала, што вяскоўцы заўсёды чакаюць прэсу, але, у першую чаргу, «Крупскі веснік». Тое ж працягнула і мясцовая жыхарка Любоў Дзянішчыц: «Я сацыяльны работнік і абслугоўваю пажылых людзей. І многія з іх заўсёды цікавяцца мясцовымі навінамі. Заўсёды выпісваючы раёнку, я расказваю ім аб навінах раёна, аб найбольш значных падзеях, што адбываюцца на Крупшчыне. Дарэчы, у свой час, калі я працавала поварам у калгаснай сталовай, і пра мяне пісалі ў раёнцы».

Затым на нашым шляху былі вёскі Старожышча, Дакучыно, Худава, Харытанцы, Забарочча. Па ўсім адчувалася, што Алена Аляксандраўна ведае кожнага чалавека. У прыватнасці, праязджаючы Забарочча, яна адзначыла, што тут засталася ўсяго адна мясцовая жыхарка – Еўдакія Волкава, якая на зіму таксама пакіне вёску.

На далейшым шляху – тры прыпынкі ў аграгарадку Калодніца: першы – ля магазіна на пачатку населенага пункта; другі – у канцы Калодніцы і трэці – ля комплекснага прыёмнага пункта. І тут у нас надарыліся прыемныя сустрэчы. «28 гадоў адпрацавала паштальёнам і начальнікам паштовага аддзялення, – гаварыла Галіна Тужыкава. – Прайшло ўжо 13 гадоў, як я знаходжуся на заслужаным адпачынку. Добра ведаю і Алену Загорскую, з якой працавала ў свой час і да якой пастаянна падыходжу падчас знаходжання ў нас перасоўнага аддзялення сувязі, і Святлану Дубіну, якая да закрыцця паштовага аддзялення працавала ў сувязі 20 гадоў».

У вёсцы Малінаўка малады хлопец Дзмітрый аплаціў за падпіску на выданні, у Янаўшчыне паштальён Надзея Куксо атрымала газеты і часопісы і паехала дастаўляць іх у Янаўшчыну, Клішына, Белыя Баркі і Барсукі. А мы трымалі кірунак на Лісічына, Дудары, Мялешкавічы, Пасёмкавічы, Вялікія Хальнявічы. Ізноў самыя цёплыя словы даводзілася чуць і пра Алену Загорскую, і пра Пятра Аўхімовіча. Маўляў, іх заўсёды чакаюць, ім рады, бо яны не толькі прывозяць навіны, але і аказваюць самыя розныя паслугі, тут можна набыць усё неабходнае.

Па дарозе Алена Аляксандраўна і Пётр Васільевіч нагадвалі розныя выпадкі. Вясной і ўвосень яны сустракаюць чапляў, якія селяцца на мясцовых балотах, а ўзімку нават лісаў, як, да прыкладу, пабачылі ў Дударах.

Падчас размовы Алена нагадала:

– Неяк у «Мінскай праўдзе» прачытала наступную цікавую інфармацыю. Аказваецца, 22 верасня 1972 года Папа Рымскі Павел VІ афіцыйна зацвердзіў святога апекуна пошты. На гэтую «пасаду» прэтэндавалі Гермес, святы Зянон і архангел Гаўрыіл. Аднак Павел VІ спыніў свой выбар на Гаўрыіле, бо менавіта ён прынёс Марыі добрую вестку пра тое, што яна народзіць Сына – Збавіцеля чалавецтва. Так што, апекуном пошты з’яўляецца архангел Гаўрыіл.

За працоўны дзень экіпажу на колах даводзіцца накручваць 186 кіламетраў. За пяць рабочых дзён атрымаецца ажно пад тысячу. Пагадзіцеся, унушальная лічба! Але наш тандэм задаволены, што яны з’яўляюцца нават у тых вёсках, дзе раней стацыянарнай пошты і не было. Наогул жа, кожнаму мясцоваму падпісчыку своечасова дастаўляюцца выпісаныя ім газеты і часопісы. Дакладна ва ўстаноўленыя тэрміны пенсіянеры атрымліваюць свае пенсіі. Ніводзін жыхар не застаецца без увагі. Алена цвёрда пераканана, што інтэрнэт ніколі не заменіць жывое чытанне, а папяровыя пісьмы па-ранейшаму працягваюць існаваць паралельна з электроннымі.

Алена Аляксандраўна ў сувязі працуе ўжо 20 гадоў, з іх 11 гадоў яна знаходзілася ў дэкрэтным водпуску.

– Так-так, у мяне чацвёра дзяцей. Саша ўжо студэнт, Улад – вучань 8 класа, Сярожа – 2 класа, а малодшаму Алёшку 5 гадоў, – заўважыла Алена. – Я з дынастыі паштовых работнікаў. Мая бабуля Надзея Аляксандраўна і мама Людміла Уладзіміраўна працавалі ў Крупках на пошце. Пэўныя дачыненні да пошты меў і мой дзядуля Уладзімір Іванавіч Карповіч – друкар раённай друкарні. Наколькі я памятаю, аддрукаваўшы мясцовую газету, ён дастаўляў яе на пошту для далейшай рассылкі сваім падпісчыкам. Вось і я прыйшла на пошту, была бухгалтарам, аператарам. Першай пайшла на перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі. Тады маршрут быў невялікім: Гапонавічы, Ротань, Прошыка, Дуброўка з бліжэйшымі населенымі пунктамі. І вось ужо два з паловай гады, выйшаўшы з дэкрэтнага водпуску, я зноў на гэтым маршруце. Шчыра скажу, што работа мне падабаецца, заўсёды з людзьмі, цікавыя зносіны і сустрэчы. Ды і ўсе пяць паштальёнаў, з якімі я непасрэдна сутыкаюся, вельмі добрыя і сумленныя дзяўчаты. Ніколі не адмаўляем людзям у аказанні той або іншай паслугі. Людзі прывыклі ўжо да нас, да такога віду абслугоўвання, ацанілі яго перавагі. А мы, у сваю чаргу, імкнемся выконваць усе іх заказы.

Як бачна, галоўная задача – наблізіць паслугі да сяльчан – выконваецца стопрацэнтна, а абслугоўванне жыхароў арганізавана прадумана і разумна.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.