krupki.by

ru RU be BE en EN

43 гады назад з карты Крупскага раёна знікла вёска Туманова



43 гады назад з карты Крупскага раёна знікла вёска Туманова

Автор / Общество / Понедельник, 04 ноября 2019 12:12 / Просмотров: 2173

Колькі вёсак знікла з тэрыторыі Беларусі? Дзясяткі, сотні? А колькі іх на мяжы знікнення? Відавочна, што з кожным годам вёскі старэюць разам са сваімі жыхарамі. Наш Крупскі раён – не выключэнне. Але ж, пагадзіцеся, што кожная зніклая вёска мае сваю гісторыю, і гэта гісторыя адыходзіць далёка ў мінулае.

Вось што расказвае пра гісторыю вёскі Туманова, якая знаходзілася на тэрыторыі калгаса «Колас» (цяпер ААТ «Кляновічы») і якой не стала 43 гады таму, г. зн. у 1976 годзе, бібліятэкар Каласоўскай сельскай бібліятэкі Тамара Маліноўская:

– Гісторыю Туманова і іншых навакольных вёсак (Кляновічы і Навасёлкі) мне калісьці расказаў былы жыхар Кляновіч Станіслаў Іосіфавіч Бабіцкі. У свой час я запісала таксама ўспаміны былога жыхара Туманова, затым Кляновіч, Леаніда Пятровіча Лаўрэнава. «Вёска была невялікай, дзесьці 12-14 двароў, – расказваў Леанід Пятровіч. – Пройдзеш метраў 50 – балота. Так тры сям’і, у тым ліку і наша, пераехалі ў Кляновічы, астатнія – хто ў Дубы, хто ў Барысаў...» Дарэчы, сям’я Лаўрэнавых пакідала Туманова адной з апошніх.

Вёска Туманова вядома з 1712-1713 гадоў як маёнтак магнатаў Сапегаў. Здавалася б, навошта будаваць вёску сярод балота, акружанага лесам? Але ў тыя часы ў лесе вадзілася шмат звяроў: вавёркі і норкі, ваўкі і лісы, мядзведзі, якія неаднойчы нападалі на хатнюю жывёлу. У балотах было шмат вадаплаўнай птушкі. Сапегі высякалі на продаж лес, хаця гэта было нялёгка з-за непраходных балот. У наваколлі было шмат журавін, якія карысталіся вялікім попытам. Калі магнаты прыязджалі ў Туманова, то вельмі любілі папаляваць.

У 1779 годзе Сапегі прадаюць Туманова з Шацькамі і іншымі вёскамі Францішку Мярэцкаму, які працягваў вывозіць лес, апрацоўваць і прадаваць пушніну, збіраць журавіны. Францішак Мярэцкі, як і папярэднія ўладальнікі Туманова, захапляўся паляваннем, але часта замест сабак за здабычай у балота адпраўляў каго-небудзь з сялян.

У 1790 годзе Туманова пераходзіць Яну Мярэцкаму. Дарэчы, вёска Мярэцкі Двор і названа ў яго гонар. Маёнтак Яна Мярэцкага знаходзіўся ў Смародзінцы. Апошнім часам на месцы маёнтка размяшчалася школа.

У 1873 годзе вёска ўваходзіць у склад Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні і пераходзіць ва ўладанне Свяцкага. А далей Свяцкі прайграе ўсё Агінскім.

У 1909 годзе ў вёсцы было 53 жыхары. З 20-х па 50-я гады мінулага стагоддзя яна ўваходзіла ў склад Шэйкаўскага сельсавета, з 1959 па 1976 гады – Бобрскага пассавета.

У 1930-я гады Туманова далучаецца да калгаса імя Дзяржынскага, які арганізавалі жыхары вёскі Кляновічы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з Туманова пайшлі на фронт і загінулі 2 чалавекі: Сцяпан Фёдаравіч Каравацкі і Цімафей Сцяпанавіч Лаўрэнаў.

З 1950 года вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоны Бобр», з 1960 года – саўгаса «Бобр», з 1967 года – саўгаса «Колас».

Назву Туманова вёска атрымала з-за туману, які сыходзіў з балота і акутваў вёску белай заслонай, праз якую не было нічога бачна.

Згодна другой легенды, упраўляючым гэтага населенага пункта пры Сапегах быў Сямён Туманаў. Вёску адразу называлі Тумановым, а пазней – Туманова.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.