krupki.by

ru RU be BE en EN

Мінула 79 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай



Мінула 79 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай

Автор / Общество / Понедельник, 22 июня 2020 04:00 / Просмотров: 608

«22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія без аб’яўлення вайны вераломна напала на Савецкі Саюз... » Гэтыя словы з заміраннем слухалі тысячы людзей. Слухалі, але не жадалі верыць, што жыццё, поўнае мірнай стваральнай працы, разбурана. Яно засталося там, да вайны...

На абарону Радзімы ўзнялася велізарная колькасць савецкіх грамадзян. На жаль, не ўсе змаглі трымаць у руках зброю, каб змагацца з ненавісным ворагам. Дзеці, жанчыны, старыя... Менавіта ім выпала перажыць жахлівы час, які называўся акупацыяй. І сёння ёсць жывыя сведкі тых падзей, якія помняць усё да дробязей. Іх учэпістая дзіцячая памяць перагортвае адну за другой старонкі, напамінае аб ваенным ліхалецці.

Васіль Уладзіміравіч ШЭЛЕПЕНЬ, в. Старая Пярэсіка:

– Я 1938 года нараджэння, і на пачатак вайны мне было толькі тры гады. Але ўсе далейшыя ваенныя падзеі, што адбываліся ў вёсцы, у мяне і сёння перад вачыма. Нас, дзяцей, у сям’і было пяцёра. У 1941 годзе немцы ў ліку адзінаццаці іншых вяскоўцаў расстралялі і нашага бацьку. З першых дзён ліпеня 1941 года Старая Пярэсіка была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Неяк немцы прыйшлі ў хату і загадалі маці аддаць два кажухі. А яна яшчэ загадзя схавала іх у суседзяў. Дык і нас, дзяцей, і маці вывелі на агарод прама на снег і пачалі страляць над галовамі... І перасталі гэта рабіць толькі пасля таго, як маці аддала ім кажухі.

У вёсцы размяшчаўся нямецкі гарнізон, на які адзін раз партызанамі быў зроблены напад, і ён быў разбіты. А ў другі раз з Халопенічаў прыехалі паліцаі на чале з Юзафам – тоўстым немцам, і хацелі спаліць вёску. Але якраз з Лядоў прыскакала конніца і ля вёскі Батуры перарэзала ім дарогу. Прывезлі таго немца ў Пярэсіку і забілі. Тут жа пад яблыняй і закапалі. У той раз мы ўсе засталіся жывымі.

Але ў сакавіку 1944 года акупанты ўсё ж часткова спалілі нашу вёску і загубілі 12 мірных жыхароў. Наогул, на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі і прапалі без вестак 28 жыхароў Старой Пярэсікі. Прапаў без вес­так і мой старэйшы брат Ягор. Сястра Люба была вывезена ў Германію на прымусовыя работы. Пасля вызвалення амерыканцамі ў красавіку 1945 года дамоў вярнулася позняй восенню, ужо снег ляжаў.

Усяго хапіла, але моцныя духам нашы людзі ўсё вытрымалі і выстаялі. І сёння мы паўтараем зноў і зноў: ніхто не забыты, нішто не забыта.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.