krupki.by

ru RU be BE en EN

На балансе ДРБУ № 164 174 аўтамабільныя дарогі агульнай працягласцю 709,3 кіламетры



На балансе ДРБУ № 164 174 аўтамабільныя дарогі агульнай працягласцю 709,3 кіламетры

Автор / Общество / Среда, 28 октября 2020 13:05 / Просмотров: 332

У мінулы выхадны дзень дарожнікі адзначалі сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды напярэдадні ў раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць.

Шмат шчырых і сардэчных слоў у адрас работнікаў калектыву было сказана начальнікам філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 164» Сяргеем Мацюшонкам. У прыватнасці, кіраўнік прадпрыемства адзначыў, што за гады дзейнасці дарожнай арганізацыі яе работнікамі пракладзены і адрамантаваны сотні шляхоў зносін паміж населенымі пунктамі не толькі нашага раёна, але і далёка за яго межамі.

– Невыпадкова дарогі называюць артэрыямі жыцця. Дастаткова здарыцца бездарожжу, як усё навокал замірае, – працягваў Сяргей Мацюшонак. – Вось таму праца спецыялістаў дарожнай службы заўсёды была і застаецца вельмі запатрабаванай. У нас у штаце 117 чалавек. Асноўны касцяк калектыву – спецыялісты з багатым прафесійным вопытам, якія адпрацавалі на прадпрыемстве не адзін дзясятак гадоў і ім уласцівы такія якасці як з’яднанасць, надзейнасць і адкрытасць. Людзі – наша самае галоўнае багацце. Сёння падчас урачыстасці многім працаўнікам будуць уручаны ўзнагароды і грашовыя прэміі.

Так, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, ініцыятыўнасць, бездакорную работу і дасягнутыя поспехі ў працы Ганаровай граматай КУП «Мінскаблдарбуд» узнагароджаны намеснік начальніка Аляксандр Жораў і машыніст аўтагрэйдзера Эдуард Снопаў. Падзякі КУП «Мінскаблдарбуд» аб’яўлены прарабу Сяргею Жуку, майстру ўчастка № 3 Халопенічы Уладзіміру Богдану і машыністу аўтагрэйдзера Аляксандру Мудрацову. А 22 работнікі атрымалі матэрыяльныя заахвочванні. 

А цяпер крыху аб самім філіяле. У яго склад уваходзяць кар’ер «Баркі», асфальтабетонная база «Бобр», 4 майстарскія ўчасткі па ўтрыманні аўтамабільных дарог, піларама і ўчастак будаўніча-мантажных работ.

На балансе ДРБУ № 164 174 аўтамабільныя дарогі агульнай працягласцю 709,3 кіламетры, з якіх 281,2 км маюць асфальтабетоннае пакрыццё, 5,4 – цэментна-бетоннае, 280,7 – гравійнае і 142,0 км – грунтовае пакрыццё. Галоўная задача філіяла – пастаянна падтрымліваць іх у належным стане, забяспечваць бесперабойны праезд у любы час года. А па максімуму заняцца рамонтам і ўдасканальваннем дарожнай сеткі, будаўніцтвам новых аўтатрас і многімі іншымі работамі як раз можна ў вясенне-летні перыяд. 

– За 9 месяцаў бягучага года агульны аб’ём выкананых работ склаў 7 271 тыс. рублёў, а гэта 106,2% да аналагічнага перыяду мінулага года, – расказвала намеснік начальніка філіяла Ірына Патылкіна. – За гэты час праве­дзены бягучы рамонт 22 кіламетраў аўтамабільных дарог з асфальтабетонным пакрыццем. Гэта, у прыватнасці, дарогі Крупкі-Прошыка – амаль 11 кіламетраў, Гута-Вялікае Восава – звыш 3-х кіламетраў, Крупкі-Халопенічы – больш 4,6 кіламетраў і Хацюхова-Клён-Брышча – амаль 4 кіламетры. Выкананы таксама работы па бягучым рамонце 8 аўтобусных прыпынкаў, на якіх устаноўлена 3 аўтапавільёны. На дарогах Крупкі-Халопенічы і Асечана-Касянічы адрамантаваны па 2 аўтобусныя прыпынкі. Па аднаму прыпынку адрамантавана на дарогах Хацюхова-Клён-Бры­шча, Сакалавічы-Чарняўка-Бобр, Крупкі-Прошыка і Чарэя-Халопенічы. Вядзем мы работы па тэхнічнай мадэрнізацыі склада гатовай прадукцыі ААТ «Амкадор-Коханаўскі экскаватарны завод» са зносам цаглянай прыбудовы і наступным добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі, які размяшчаецца ў Талачынскім раёне.

Варта адзначыць, што ўведзены ў эксплуатацыю адзін з найбольш глабальных праектаў – добраўпарадкаванне вуліцы Айвазоўскага г. Крупкі. Належным чынам і аператыўна спрацавалі работнікі філіяла і на добраўпарадкаванні вуліцы Бяляева – заасфальтавана праязная частка ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да дамбы, а таксама ад павароту на мосцікі і да стадыёна. У планах – добраўпарадкаванне вуліцы Чапаева горада.

Падчас асфальтавання завулка Кастрычніцкі горада Крупкі. Злева направа – асфальтабетоншчык Аляксандр ВАРЛАМАЎ, дарожны рабочы Генадзь САРОКА, вадзіцель Генадзь БЕРАЗНЯКОЎ, прараб будаўніча-мантажных работ Сяргей ЖУК, вадзіцель Аляксандр КАВАЛЕНКА, асфальтабетоншчыкі Павел ГАРБУНОЎ і Васіль ВАРЛАМАЎ
Падчас асфальтавання завулка Кастрычніцкі горада Крупкі. Злева направа – асфальтабетоншчык Аляксандр ВАРЛАМАЎ, дарожны рабочы Генадзь САРОКА, вадзіцель Генадзь БЕРАЗНЯКОЎ, прараб будаўніча-мантажных работ Сяргей ЖУК, вадзіцель Аляксандр КАВАЛЕНКА, асфальтабетоншчыкі Павел ГАРБУНОЎ і Васіль ВАРЛАМАЎ

Асобна трэба сказаць пра работы, якія пачаліся весціся з сярэдзіны верасня ў мікрараёне Цыганы. Добраўпарадкаваннем гэтага мікрараёна займаюцца 4 брыгады – Крупская, Ухвальская, Хацюхоўская і Халопеніцкая. Ім трэба ўстанавіць 14 кіламетраў борта дарожнага і 13 кіламетраў борта тратуарнага, пакласці 4.5 тыс. метраў квадратных пліткі і 10 тыс. тон асфальтабетону. Пачаліся работы па асфальтаванні вуліц Заслонава, Кастрычніцкая, завулку Юбілейны, бардзюры ўстанаўліваюцца на вуліцах Заслонава, Перамогі, Кастрычніцкай, завулках Пралетарскі і Юбілейны.

Сёння прадпрыемства працуе ў звычным рэжыме. Спецыялісты ажыццяўляюць увесь комплекс работ – ямачны рамонт, прыводзяць у належны стан прыдарожныя палосы. Нярэдка даводзіцца ім ухіляць і наступствы непагоды. Відавочна, што калектыў філіяла імкнецца зрабіць жыццё жыхароў Крупшчыны больш камфортным. І наперадзе ў іх яшчэ шмат планаў і ідэй.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Все последние новости о подготовке и проведении VI Всебелорусского народного собрания можно найти на сайте - vsebel.by


В Крупках работает общественная приемная по сбору предложений по актуальным вопросам развития страны и региона по адресу: г. Крупки, ул. Интернациональная, 1 (Крупская районная библиотека им. Я. Купалы).

Время приема: среда с 14.00 до 17.00, суббота с 10.00 до 13.00.

Актуально

20 января общественная приемная работает с 14.00 до 17.00

В Крупках работает общественная приемная по сбору предложений по актуальным вопросам развития страны и региона по адресу: г. Крупки, ул. Интернациональная, 1 (Крупская районная библиотека им. Я. Купалы). 20 января прием проведут: Козел Валентина Анатольевна, председатель Крупского районного комитета Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса, Липский Дмитрий Васильевич, директор КУП «Жилтеплострой».

Предложения по актуальным вопросам развития страны и региона также можно направить на адрес электронной почты – info@krupki.gov.by.

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.