krupki.by

ru RU be BE en EN

Прапановы, што датычаць будучага развіцця рэгіёну гучаць ў ходзе работы грамадскай прыёмнай



Прапановы, што датычаць будучага развіцця рэгіёну гучаць ў ходзе работы грамадскай прыёмнай

Автор / Общество / Четверг, 19 ноября 2020 11:17 / Просмотров: 640

 

Розныя прапановы, што датычаць будучага развіцця рэгіёну гучалі ў ходзе работы грамадскай прыёмнай, якая працуе па серадах і суботах у раённай бібліятэцы.

З жыхарамі раёна вялі дыялог старшыня Крупскага раённага камітэта Беларускага прафесіянальнага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ліхолап і начальнік аддзела ўнутраных спраў раённага выканаўчага камітэта  Дзмітрый Фіцкевіч.

На прыём прыйшла крупчанка Таццяна Крышкавец. Маладая сям’я пераехала ў дом, што ў завулку Цвяточным. Але з асноўнай дарогі практычна няма з’езду і, больш таго, сама вуліца падсыпана пяском, па якім немагчыма праехаць на машыне, асабліва пасля дажджу. Ад імя ўсіх жыхароў Таццяна звярнулася з просьбай пасадзейнічаць у добраўпарадкаванні гэтага завулка.

Алена ЛІХОЛАП і Дзмітрый ФІЦКЕВІЧ уважліва слухаюць Таццяну КРЫШКАВЕЦ, якая прыйшла ў грамадскую прыёмную з хвалюючым яе пытаннем
Алена ЛІХОЛАП і Дзмітрый ФІЦКЕВІЧ уважліва слухаюць Таццяну КРЫШКАВЕЦ, якая прыйшла ў грамадскую прыёмную з хвалюючым яе пытаннем

Тэму распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ўзняла пенсіянерка Таццяна Палітыка, якая пазваніла ў грамадскую прыёмную па тэлефоне. Жанчына звярнула ўвагу на незаўсёды добрасумленныя адносіны асобных людзей да ўласнай бяспекі. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што гэтымі днямі на Крупшчыне ўведзены абавязковы масачны рэжым, але калі зойдзеш, да прыкладу, у краму, можна ўбачыць, што маскі носяць яшчэ не ўсе. “Няўжо іх не хвалюе тое, што яны падвяргаюць небяспецы іншых людзей, асабліва пажылых?”, – з абурэннем гаварыла жанчына. І дадала: “Лічу, што за невыкананне масачнага рэжыму трэба ўводзіць штрафы, бо толькі тады ён пачне працаваць. І гэта павінна быць прапісана ў законе”.

Па тэлефоне звязаўся з дзяжурнымі грамадскай прыёмнай і жыхар вёскі Новыя Дзянісавічы Фёдар Волчанка. Сельскі механізатар, у 2010 годзе, калі споўнілася 55 гадоў, пайшоў на пенсію і, па яго меркаванні, яму прызначана невялікая па памерах пенсія. Адказ на гэта пытанне будзе дадзены па тэлефоне пасля ўдакладнення яго ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. А яшчэ Фёдар Яўгенавіч унёс прапанову, каб аператары машыннага даення кароў і механізатары, якім даводзіцца працаваць у нялёгкіх умовах, ішлі на заслужаны адпачынак, як і раней, адпаведна ў 55 і 60 гадоў.

– Падчас прыёму па тэлефоне і іншыя крупчане выказвалі свае праблемы і прапановы, – гаварыла Алена Ліхолап. – Калі не атрымлівалася вырашаць надзённыя пытанні адразу, абяцалі людзям звязацца з адпаведнымі службамі і паведаміць ім аб далейшым вырашэнні той або іншай праблемы. Наогул, у грамадскай прыёмнай прымаюцца да вывучэння розныя прапановы і ініцыятывы, яны агаворваюцца, дапрацоўваюцца, а затым будуць вынесены на грамадскае абмеркаванне. У далейшым многія з іх стануць асновай да Усебеларускага народнага сходу.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

18 апреля пройдет телефон­ная консультация по содействию занятости населения

В четверг, 18 апреля, с 9.00 до 10.00 телефон­ную информационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КАРАНЬ Тамара Дмитриевна. Телефон 2-72-55.

18 апреля "прямую линию" проведет председатель районного комитета проф­союза работников АПК

В четверг, 18 апреля, с 9.00 до 10.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного комитета проф­союза работников АПК КОЗЕЛ Валентина Анатольевна. Телефон 2-77-26.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.