krupki.by

ru RU be BE en EN

Як карыстацца ахоўнымі маскамі без шкоды прыродзе?



Як карыстацца ахоўнымі маскамі без шкоды прыродзе?

Автор / Общество / Вторник, 24 ноября 2020 15:45 / Просмотров: 543

Пандэмія каранавіруса прымусіла нас перагледзець свой звыклы лад жыцця. Мы менш выходзім з дому, спрабуем трымаць дыстанцыю ў грамадскіх месцах, часцей мыем рукі, носім ахоўныя маскі і гумавыя пальчаткі.

Аднак, на жаль, у такіх няпростых абставінах мы пачалі забывацца пра наша навакольнае асяроддзе. Так, аказалася, што далёка не ўсе ведаюць, куды трэба выкідаць тыя самыя маскі і пальчаткі. Вядома, вадаёмы, лясы і паркі – увогуле непрыдатныя месцы як для гэтага, так і для іншага смецця. Пандэмія прой­дзе, і давядзецца нешта рабіць з экалагічнымі наступствамі. Таму давайце паспрабуем ужо сёння правільна выкарыстоўваць і ўтылізаваць тыя ахоўныя сродкі, якія нам зараз неабходны.

Як і ўсё аднаразовае, маскі і пальчаткі не перапрацоўваюцца, іх нельга выкідаць у кантэйнеры для збору фармацэўтычных адходаў ці пластыку. У медыцынскіх установах утылізацыя сродкаў індывідуальнай аховы строга рэгламентавана, яны збіраюцца асобна. Але для насельніцтва такая сістэма пакуль не створана, таму нам нічога не застаецца, акрамя як выкідаць іх разам з бытавым смеццем. Спецыялісты раяць перад утылізацыяй дэзінфіцыраваць ахоўныя сродкі. Калі для вас гэта немагчыма, сапсуйце іх знешні выгляд і ўпакуйце ў шчыльны пакет, каб ніхто больш не змог імі скарыстацца. Не выкідайце маскі і пальчаткі ў вулічныя сметніцы, з якіх іх можа знесці вецер. Па гэтай жа прычыне трэба заўсёды закрываць кантэйнеры.

Памятайце: маску трэба мяняць кожныя дзве гадзіны, а калі вы ў яе чхнулі, то адразу пасля гэтага. Інакш яна становіцца небяспечным рассаднікам вірусаў і бактэрый. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце аданаразовую маску паўторна, нават пасля дэзінфекцыі. У бытавых умовах лепш аддаваць перавагу шматразовай масцы – яна больш экалагічная. Мяняць яе трэба па такім жа прынцыпе, як і аднаразовую. Акрамя гэтага, пасля кожнага выкарыстання яе неабходна абавязкова мыць з мылам, а пасля сушкі прасаваць з двух бакоў на максімальна магчымай тэмпературы.

Медыкі адзначаюць, што маска – не панацэя. Яна не здольная на сто працэнтаў абараніць здаровага чалавека ад віруса, бо ён можа пранікаць у арганізм і праз іншыя слізістыя, напрыклад, праз вочы. Такія сродкі ў абавязковым парадку неабходны хворым лю­дзям, каб часцінкі слізі, якія вылучаюцца з чханнем або кашлем, не разляталіся вакол. Няма патрэбы ў масцы, калі вы гуляеце на вуліцы і не кантактуеце з іншымі лю­дзь­мі. Увогуле, лепшая засцярога ад віруса – пазбяганне сітуацый, калі маска можа спатрэбіцца. Па магчымасці абмяжуйце паходы ў крамы, паліклінікі і іншыя месцы з вялікай колькасцю людзей, без крайняй неабходнасці не карыстайцеся грамадскім транспартам. Заставайцеся дома!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.