krupki.by

ru RU be BE en EN

Егер Мікалай Анапрыенка здабыў дзвюх ваўчыц і ваўка



Егер Мікалай Анапрыенка здабыў дзвюх ваўчыц і ваўка

Автор / Общество / Пятница, 05 февраля 2021 09:28 / Просмотров: 316

Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, ён адносіцца да катэгорыі «дзікія жывёлы непажаданых відаў».

– Што гэта азначае, здагадацца няцяжка нават недасведчанаму ў паляўнічых справах, – адзначыў дырэктар Крупскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Сяргей Магіленка. – Апошнім часам ваўкі ўсё часцей і часцей сустракаюцца ў паляўнічых гаспадарках нашай краіны. Гэты грозны звер з’яўляецца носьбітам і перадатчыкам асаб­ліва небяспечных для чалавека захворванняў, у першую чаргу, шаленства. Наносіць ён таксама шкоду жывёла­гадоўлі і паляўнічай гаспадарцы. Цяпер колькасць дзікага кабана рэзка скарацілася. А менавіта яны – асноўная ежа для ваўка, апетыт у якога вельмі добры. І таму ўзнікла перадумова для стварэння пагрозы рэзкага зніжэння ліку такіх жывёл, як казуля, алень, лось. Каб колькасць ваўкоў не стала небяспечнай для дзікіх і хатніх жывёл, неабходна праводзіць іх адстрэл. Напрыканцы мінулага тыдня егерам нашай арганізацыі Мікалаем Анапрыенка была здабыта ваўчыца, а праз два дні – воўк і ваўчыца.

Мікалай АНАПРЫЕНКА з трафеямі
Мікалай АНАПРЫЕНКА з трафеямі

Каб даведацца больш падрабязна, як гэта адбылося, мы звязаліся з Мікалаем Мікалаевічам па тэлефоне і пачулі:

– Ля вёскі Калыбанава ў мяне ёсць вышка. І вось, у чацвер гадзін з 19-ці я стаў чакаць з’яўлення ваўчыцы. Каля 2-х гадзін ночы я панадзіў яе вабам (манком), які імітуе крык зайца, і ваўчыца не прымусіла сябе доўга чакаць – праз хвілін пяць яна падбегла, і тут я ўжо не разгубіўся. А літаральна з пятніцы на суботу – ізноў удалае паляванне. На гэты раз я знаходзіўся на другой вышцы – каля вёскі Ламское. У гадзіну ночы павабіў, але ваўкі не адклікнуліся, бо быў вецер. А праз паўгадзіны ўбачыў двух ваўкоў. Такога яшчэ ў мяне не было: можна сказаць, адразу тры здабытыя ваўкі.

Вопытны паляўнічы Мікалай Анапрыенка добра ведае звычкі шэрых драпежнікаў, іх месцы знахо­джання, таму і спрыяе яму паляўнічая ўдача.

Автор

admin

admin

Актуально

График встреч в трудовых коллективах рабочими группами по разъяснению изменений и дополнений Конституции

Встречи с населением и в трудовых коллективах рабочими группами по разъяснению изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь

25 января в 15.00 – Крупская ЦРБ: председатель Крупского райисполкома Козел Анатолий Станиславович.

25 января в 8.30 – Крупский ТЦСОН, Крупский участок электросвязи: заместитель председателя Крупского райисполкома Воробьёв Андрей Викторович.

26 января в 11.00 – аг. Игрушка, административное здание Игрушковского сельисполкома: председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

27 января в 15.00 – ЧТПУП «ДревоВал»: заместитель председателя райисполкома Комарова Юлия Николаевна.

27 января в 9.00 – ЦБУ № 610 г. Крупки филиала № 612 ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Борисов: заместитель председателя райисполкома Ганчар Анатолий Владимирович.

22 января пройдет "прямая линия" с заместителем председателя Миноблисполкома

В субботу, 22 января, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Минского областного исполнительного комитета КУРЛЕНКО Денис Николаевич. Телефон 8 (017) 500-41-60.

22 января пройдет "прямая линия" с первым заместителем председателя райисполкома

Прямая телефонная линия с первым заместителем председателя райисполкома – начальником управления по сельскому хозяйству и продовольствию Орленко Андреем Владимировичем пройдет в суб­бо­ту, 22 января, с 9.00 до 12.00 по телефону 2-77-47.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.